Знайсці
06.04.2024 / 21:242РусŁacБел

Расійская кампанія спрабуе спагнаць з Беларусі грошы за зрыў мадэрнізацыі завода

Міністэрства юстыцыі Беларусі прызначанае адказным за арбітражны разбор з расійскім АТ «Гранд Экспрэс». Расійская кампанія спрабуе спагнаць з беларускіх уладаў 234 млн даляраў за зрыў мадэрнізацыі Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода, паведамляе Reform.by.

Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод. Фота: ovz.by

«Вызначыць Міністэрства юстыцыі для прадстаўлення інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у судах Рэспублікі Беларусь, судах і арбітражах па-за межамі Рэспублікі Беларусь па справе, звязанай з арбітражным разглядам непублічнага акцыянернага таварыства «Гранд Экспрэс» (Расійская Федэрацыя) у Міжнародным цэнтры па ўрэгуляванні спрэчак і даць гэтаму міністэрству права ініцыяваць судовыя і (або) арбітражныя разборы, ажыццяўляць іншыя неабходныя дзеянні», — гаворыцца ў пастанове ўрада Беларусі № 252 ад 4 красавіка 2024 года.

Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 6 красавіка, ён набывае сілу з дня прыняцьця.

Канфлікт АТ «Гранд Экспрэс» і беларускіх уладаў сыходзіць каранямі ў мінулае дзесяцігоддзе. Расійская кампанія валодала 74% акцый Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода, астатняя частка належала Беларускай чыгунцы. Планавалася, што будзе пабудаваны новы завод вытворчай магутнасцю 2,5 тысячы грузавых вагонаў і 2 тысячы танк-кантэйнераў у год. Ужо пабудавалі карпусы, закупілі абсталяванне, вагоны пачалі вырабляць, але ў 2015 годзе вытворчасць спынілася. Беларускія ўлады вырашылі, што вінаваты расійскі інвестар, і адабралі завод.

У 2018 годзе «Гранд Экспрэс» падала пазоў у Міжнародны цэнтр па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак (ICSID). Разбіральніцтва доўжылася амаль 6 гадоў і 25 студзеня 2024 года трыбунал прыняў рашэнне: ён адхіліў пазоў расійскай кампаніі «пасля таго, як выявіў, што яна ўдзельнічала ў ашуканскай схеме».

Чытайце таксама:

Гучна адкрылі ў 2013-м і абвясцілі банкрутам у 2023-м. Кароткая і красамоўная гісторыя Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода

Былы ўладальнік сонечнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці падаў пазоў супраць Лукашэнкі і не толькі

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з тэрмінала Клайпедскага порта, які часткова належыць «Беларуськалію»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Андрусь/адказаць/
06.04.2024
Гэта ж даўно адпрацаваная лукашыстамі схема - запрасіць інвестара, каб ён стварыў вытворчыя магутнасці, а потым забраць іх сабе за нейкае прыдуманае парушэнне. Расійцы думалі, што для іх "па-брацку" будзе выключэнне? 
0
Беларускі народ/адказаць/
07.04.2024
Маскавіты нам павінны як зямля калхозу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930