Знайсці
06.04.2024 / 20:4924РусŁacБел

Зяленскі даў інтэрв'ю, у якім успомніў і пра Беларусь 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрв'ю ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона, у якім сярод іншага пракаментаваў магчымасць нападу з боку Беларусі і запэўніў, што гэтаму будзе дадзены дастойны адпор.

Скрыншот з відэа

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Украіна не хавае ўзвядзення ліній абароны на мяжы з Беларуссю.

«Што тычыцца беларускага напрамку, тое, што мы будуем рубяжы — гэта не таямніца. І расейцы таксама павінны ведаць. І беларусы таксама або расейцы на тэрыторыі Беларусі, скажам так, павінны ведаць: так, тут ёсць рубяжы, так, тут будуць тры магутныя лініі абароны і тут ёсць войска. Яны гэта павінны ведаць.

І тое, што тут ёсць і «зубы цмока», і супрацьтанкавыя равы — усё гэта трэба ведаць, таямніц няма. Дзякуючы сучаснай тэхніцы ў іх і так гэта ўсё ёсць, скажам адкрыта, але, тым не менш, хаваць гэта не трэба, таму што яны павінны ведаць, што будзе адпор. І грамадства наша, напрыклад, Чарнігаўшчына, павінна ведаць, што тут магутная абарона.

Што тычыцца стратэгіі, то з Беларусі мы пакуль не бачым ніякіх на сёння планаў, пагроз і магчымасцяў», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Другога шанцу ні Украіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву не ўдасца іх адбіць

Стала вядома, якія з палітыкаў найбольш папулярныя і ненавісныя ў Еўропе 

Тэрыторыі ў абмен на бяспеку — магчымы сцэнар спынення вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
4
бабруйчанін/адказаць/
07.04.2024
Юрась, Зноў пустэчу гонішь Ніводнага факта прысутнасці войска рБ на вашай тэррыторіі НІМА ..бабця бачыла бабце казала..Адзінага з " вагнера" ці з войска рф якога абвесцілі ў вышук в Украіне ...Пасля пашпарт паказаў з.штэмпелем Польшы.Прабачання Абвяржэння??? Якое))) Мне таксама ні па кайфу падоьныя сууууседзі АЛЕ нажаль далей побач ..прыйдзеца жыць Адзінае цешыць з свайго боку вы замінавалі і з рБ таксама...Лясы жывелы бурштын у Беларусі застанеца...Вы да 2022 у сябе ўсе спаскудзілі як " вусені саранча" Сваей левай руце- гусю даў адпачыць??
1
Рэчаіснасьць/адказаць/
07.04.2024
том, 3%
0
Чаркашкварка/адказаць/
08.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930