Знайсці
06.04.2024 / 17:514РусŁacБел

МЗС Таджыкістана заявіла пра хлусню Патрушава

МЗС Таджыкістана афіцыйна абвергла заяву сакратара расійскай Рады бяспекі Мікалая Патрушава адносна таго, што амбасада Украіны ў Душанбэ нібыта вербавала наймітаў.

Мікалай Патрушаў. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

«Звярнулі ўвагу на заяву сакратара Рады бяспекі Расійскай Федэрацыі Мікалая Патрушава, якая распаўсюдзілася ў інфармацыйнай прасторы Расіі і іншых дзяржаў аб нібыта вярбоўцы пасольствам Украіны ў Душанбэ наймітаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць Расіі.

Адзначаем, што гэтае сцвярджэнне расійскай службовай асобы не мае пад сабой ніякіх падстаў», — сказаў прэс-сакратар МЗС Таджыкістана Шахін Самадзі.

Патрушаў выступіў з такімі заявамі два дні таму, 4 красавіка. З ягоных слоў, украінская амбасада набірае ў Таджыкістане людзей у інтэрнацыянальны легіён для вядзення баявых дзеянняў.

Чытайце таксама:

Патрушаў: Сляды тэракту ў «Крокусе» вядуць да спецслужбаў Украіны

«Канечне, Украіна». Патрушаў адказаў, хто датычны да тэракту ў «Крокусе»

У тэрарыстаў, што напалі на «Крокус Сіці Хол», былі ў тэлефоне фота ўкраінскіх вайскоўцаў — СК РФ

Пуцін назваў мэту замоўцаў тэракту ў «Крокус Сіці Холе»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
1
Роберт/адказаць/
06.04.2024
Патрушева как и путина уже давно старуха с косой ждет, чтобы ввергнуть в бездну. Там будет плачь и скрежет зубов, но их никто не услышит.
1
Тэхналогіі ГБ/адказаць/
06.04.2024
Для расейскіх чэкістаў (як, дарэчы, і для беларускіх) дэзынфармацыя й хлусня - частка службовай тактыкі. Такія збрэшуць і нават вокам не павядуць. І то, што яны апранутыя ў цывільныя касцюмы ды гальштукі, ніяк не мяняе іх тактыкі.
1
Куйбышев/адказаць/
07.04.2024
Патрушаў гэта той клоун, хто раз на паўгады баіць кулсторы пра тое як Польшча плануе захапіць Львів.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930