Знайсці
06.04.2024 / 16:201РусŁacБел

Ілан Маск анансаваў выхад рабатызаванага таксі Tesla

Кіраўнік кампаніі Tesla, амерыканскі мільярдэр Ілан Маск назваў дату прэм'еры рабатызаванага таксі Tesla, паведамляе Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Esky Studio / vecteezy.com

«Робатаксі ад Tesla будзе прадстаўлена 8 жніўня», — напісаў Маск на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

Ён назваў гэтую дату неўзабаве пасля таго, як Reuters са спасылкай на крыніцы паведаміла, што амерыканская аўтакампанія адмовілася ад планаў выпусціць недарагі масавы электрамабіль, але захавала планы распрацоўкі рабатызаванага таксі на яго платформе.

Паводле інфармацыі Reuters, кампанія Tesla перадумала выпускаць бюджэтны электрамабіль з-за высокай канкурэнцыі ў гэтым сегменце з кітайскімі вытворцамі электрамабіляў. Праўда, Ілан Маск у адказ на гэта напісаў у сацсетцы Х, што «Reuters хлусіць (зноў)».

Пасля з'яўлення навіны аб адмене планаў па вытворчасці танных электрамабіляў акцыі Tesla ўпалі на 6%, але неўзабаве вярнулі частку кошту. А пасля заявы Маска пра рабатызаванае таксі акцыі Tesla выраслі больш чым на 3%.

Самая танная з цяпер наяўных на рынку машын Tesla — седан Model 3. У ЗША гэтая машына прадаецца па цане 39 000 даляраў. Чакалася, што новы «бюджэтны» электрамабіль пад працоўнай назвай Model 2 каштаваў бы каля 25 000 даляраў. У той жа час кітайскія вытворцы прадаюць уласныя аўтамабілі па цане каля 10 000 долараў.

Чытайце таксама:

Кампанія Ілана Маска паказала, як першы чалавек з ужыўленым чыпам Neuralink гуляе ў шахматы сілай думкі

У Ілана Маска раптам аб'явіўся «сын з Кеніі». Просіць грошай на «ўз'яднанне з бацькам» 

Кампанія Ілана Маска зноў страціла касмічны карабель Starship у выпрабавальным палёце. Гэта ўжо трэці раз

Маск абвінаваціў у падпале на заводзе Tesla ў Нямеччыне «тупых экатэрарыстаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
МЗС і гр.Ленінгад/адказаць/
06.04.2024
Чакаем беларускую лакалізацыю для яндэкстаксі з класі ад "Babrujskшына"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930