Знайсці
06.04.2024 / 15:11РусŁacБел

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што знайшлі цела закладніка ў сектары Газа

Падчас начнога рэйду на Хан-Юніс знойдзена цела мужчыны, узятага баевікамі ў заложнікі і ўтрыманага ў сектары Газа, заявілі ізраільскія вайскоўцы.

Ілюстрацыйнае фота. AP Photo/Ariel Schalit

Элад Кацыр быў выкрадзены з кібуца Нір Оз падчас нападу групоўкі «Хамас» на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка, піша Бі-бі-сі.

Яго цела было знойдзена ноччу ў Хан-Юнісе ў сектары Газа і вернута ў Ізраіль, паведамілі ў Арміі абароны Ізраіля і Службе бяспекі.

Эладзе Кацыру было 47 гадоў. Падчас нападу на кібуц баевікі забілі яго бацьку, а таксама выкралі і яго маці, 77-гадовую Ханну. Яе ўдалося вызваліць у лістападзе, паведамілі ў ЦАХАЛ.

Загінулага апазналі медыцынскія работнікі, яго сям'я праінфармаваная.

Чытайце таксама:

Ізраіль вырашыў адкрыць два гуманітарныя калідоры ў Газе

Ізраіль рыхтуецца да атакі Ірана 

Ізраільская паліцыя затрымала сястру лідара ХАМАС. Пры ператрусе знайшлі кілаграм золата і сотні тысяч шэкеляў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930