Знайсці
06.04.2024 / 14:39РусŁacБел

У Беларусі феерверкі і БАДы дазволяць прадаваць у інтэрнэце

Улады заклапаціліся канкурэнцыяй з боку замежных пляцовак.

Продаж піратэхнікі, біялагічна актыўных дабавак і ветпрэпаратаў па інтэрнэце ў Беларусі цяпер забаронены. Гандляваць піратэхнічнымі сродкамі можна толькі ў гандлёвых цэнтрах, крамах і кіёсках, БАДы можна знайсці толькі ў аптэках. Пры гэтым забароны на куплю такой прадукцыі з дастаўкай з-за мяжы няма.

Год таму МАРГ заклапацілася гэтым пытаннем і прапанавала дазволіць інтэрнэт-гандаль піратэхнікай і БАДамі, каб забяспечыць мясцовым пляцоўкам роўныя ўмовы з замежнымі маркетплейсамі. Такая прапанова знайшла падтрымку ва ўрадзе, піша ilex.by.

У абгрунтаванні праекта пастановы Саўміна адзначаецца, што забарона «ставіць у няроўныя ўмовы беларускіх і замежных, у першую чаргу расейскіх, суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць гандаль з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, паколькі такія забароны, у прыватнасці, у заканадаўстве Расейскай Федэрацыі не прадугледжаныя».

Чакаецца, што гандляваць піратэхнікай бытавога прызначэння ў інтэрнэце дазволяць арганізацыям, у якіх ёсць свая кропка або склад, дзе піратэхніка захоўваецца, а таксама пры выкананні правілаў перавозкі небяспечных грузаў. БАДы дазволяць прадаваць у на інтэрнэт-пляцоўках кампаніям, у якіх ёсць афлайн-аптэкі.

Чакаецца, што новыя нормы ўступяць у сілу з 11 ліпеня 2024 года.

Чытайце таксама:

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

Інтэрнэт-крамам дазволяць не прымаць ад пакупнікоў наяўныя грошы

Бізнэс-саюз заявіў пра крытычны недахоп у Беларусі прадаўцоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930