Знайсці
05.04.2024 / 23:16РусŁacБел

Беларусам прапанавалі ягады з Зімбабвэ па 80 рублёў за кілаграм

На двары красавік, а гэта значыць, што на прылаўках з'яўляюцца першыя ягады. Праўда, цэннікі на іх далёка не салодкія, знайшло некалькі прыкладаў выданне Telegraf.news.

Так, напрыклад, на рынку ў Баранавічах пачалі прадаваць першыя буякі. Цана за 100 грамаў складае 9 беларускіх рублёў. Выходзіць, атрымаць асалоду ад кілаграма ягад давядзецца за 90?.. Акрамя таго, на прылаўку выявілі і свежыя клубніцы: «усяго толькі» 25 рублёў за кілаграм, паведамляе анлайн-партал Bar24.

А на сайце адной з папулярных крамаў знайшлі буякі, прывезеныя з Зімбабвэ. За пластыкавую скрыначку ў 125 грамаў прыйдзецца заплаціць 9,99 рублёў. Адпаведна, за кіло — 79,92.

А вось паласавацца ажынамі ў красавіку можна за 22,99 — столькі каштуе тая ж пластыкавая скрыначка вагой 125 грамаў. Праз няхітрыя падлікі атрымліваецца кошт за кілаграм — 183,92 рубля. Затое з Мексікі!

На мінскай Камароўцы таксама ёсць клубніцы. Цана тут вар'іруецца ад 15 да 25 рублёў. У апісанні пазначана: «Клубніцы — агонь! Вельмі смачныя, салодкія». Праўда, у каментарах пішуць, што «трава травой»…

Чытайце таксама:

Хутка шакалад стане раскошай? Какава-бабы за год падаражалі ў пяць разоў

Батончык «Зарядись» і маладзечанскі «Ракфорці». Якія беларускія прадукты можна купіць у крамах замест імпартных?

Крамы працягнулі дзеянне сацыяльнай зніжкі ў 10 адсоткаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930