Знайсці
05.04.2024 / 16:065РусŁacБел

Сын былога спікера Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкі таксама пакідае высокую пасаду

Агульны сход удзельнікаў ухваліў рашэнне Уладзіслава Андрэйчанкі аб сыходзе з пасады генеральнага дырэктара СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы», паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Уладзіслаў Андрэйчанка

«Я прыняў рашэнне аб завяршэнні працы на пазіцыі генеральнага дырэктара СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы». Сёння — мой апошні працоўны дзень у МТС», — паведаміў Уладзіслаў Андрэйчанка.

Дагэтуль ён прысвяціў кампаніі 18 гадоў. Прыйшоўшы ў яе ў 2006 годзе, ён да прызначэння на пасаду генеральнага дырэктара ў кастрычніку 2021 года працаваў на кіраўнічых пасадах у Віцебскім і Магілёўскім філіялах.

Уладзіслаў Андрэйчанка — сын Уладзіміра Андрэйчанкі, які ажно чатыры скліканні быў спікерам Палаты прадстаўнікоў. У гэтым годзе, аднак, у дэпутаты яго не прызначылі. 

Чытайце таксама:

Спікер Андрэйчанка развітваецца з Палатай, а ў МТС шукаюць новага дырэктара замест яго сына. Супадзенне?

Абралі новага старшыню Палаты прадстаўнікоў. Адзінагалосна і без інтрыгі

У Беларусі з‘явіўся шосты поўны кавалер ордэна Айчыны. Хто ён?

Абраныя сапраўдныя патрыёты, адданыя беларускаму народу — Андрэйчанка пра вынікі выбараў дэпутатаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Кадровик/адказаць/
05.04.2024
Все просто. Сейчас пойдет на госслужбу, вместо папы. Коммерцию оставил.
0
Юзік/адказаць/
05.04.2024
Пасядзеў, дай іншым пасядзець...
05.04.2024
Хто ўсе гэтыя людзі ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930