Знайсці
04.04.2024 / 19:157РусŁacБел

«НІ дакладна сказала іх абодвух уключыць». Што за новая таямніца беларускай палітыкі?

У афіцыйным тэлеграм-канале Савета Рэспублікі на вельмі кароткі час з'явілася кароткае паведамленне: «НИ четко сказала их двоих включить — Зайца и Исаченко». Відавочна, яно трапіла туды памылкова замест працоўнага чата, і, магчыма, тычыцца кадравых пытанняў.

З паведамлення можна даведацца, як у камунікацыі паміж сабой супрацоўнікі Савета Рэспублікі называюць Наталлю Качанаву — НІ, што відавочна скарот ад Наталлі Іванаўны.

Куды ж яна рашуча патрабуе ўключыць Зайца і Ісачанку — на гэтае пытанне адказаць складаней. Леанід Заяц цяпер займае пасаду віцэ-прэм'ера па сельскай гаспадарцы, а Анатоль Ісачанка — старшыня Магілёўскага аблвыканкама. Але раней абодва ў розны час пабылі намеснікамі Качанавай па Савеце Рэспублікі: Ісачанка ў 2019-2021, а Заяц у 2021-2022-м.

Можа, Качанавай так спадабалася тагачасная супраца з імі, што хочацца паўтарыць яе зноў, таму цяпер яна дабіваецца, каб Лукашэнка прызначыў абодвух чыноўнікаў у Савет Рэспублікі па сваёй квоце? Аднак гэтаму супярэчыць усталяваная практыка — звычайна ні віцэ-прэм'ераў, ні старшыняў аблвыканкамаў у гэты орган не прызначаюць, а сыход з высокіх пасадаў дзеля сінекуры ў Савеце Рэспублікі для абодвух будзе значным паніжэннем, знакам апалы.

Таму больш верагодна, што гаворка ідзе пра нейкую чарговую міжведамасную камісію, дзейнасць якой курыруе Наталля Качанава. Яна, як вядома, з'яўляецца адной з найбольш давераных асоб Лукашэнкі і ён часта даручае ёй арганізоўваць і курыраваць розныя справы, не заўсёды датычныя дзейнасці ўласна Савета Рэспублікі. 

А можа ўсё быць і ўвогуле банальна: што ў сувязі з пачаткам працы Савета Рэспублікі новага склікання, усе члены якога, апрача квоты Лукашэнкі, ужо прызначаныя, плануецца нейкае мерапрыемства, і на ім Наталля Качанава хоча бачыць знаёмыя і прыемныя ёй твары. Таму і рупіцца, каб былых намеснікаў не забыліся запрасіць. 

Чытайце таксама:

Абельская, Баскаў, Жук, Качанава — каго ад Мінска абралі ў Савет Рэспублікі

Абельскую рыхтуюць на замену Качанавай?

Мэр Наваполацка, які быў пратэжэ Качанавай, пакідае пасаду 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
36
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
20
1
даведка/адказаць/
04.04.2024
КНИ — значит КаНалИзация.
0
Ні талентаў, ні мазгоў/адказаць/
05.04.2024
Затое шуба за стопіцот талераў.
0
Григолыч/адказаць/
05.04.2024
Абсолютно нулевая. Нажимала одну кнопку. До сих пор ее и жмет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930