Знайсці
04.04.2024 / 17:123РусŁacБел

«Можа, мы па-рознаму разумеем слова плато?» Стрыжак пярэчыць Коршунаву

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў адзначыў, што палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато. Кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак з ім не пагаджаецца і апісвае плато са «свайго акопа».

Стрыжак: «»Увесь час сілавікі шукаюць і знаходзяць усё новыя групы, якія можна прыціснуць». Фота: «Наша Ніва»

«Прачытаў аналітыку паважанага Генадзя Коршунава і хаджу засмучаны. Мне падаецца, што мы працуем у нейкай паралельнай рэальнасці, але можа так, бо мы па-рознаму разумеем слова «плато»? — піша ў фэйсбуку Стрыжак.

Ён адзначае, што рэпрэсіі не спыніліся: у дзень адбываецца прыблізна 10 арыштаў па ўсёй краіне.

«Увесь час сілавікі шукаюць і знаходзяць усё новыя групы, якія можна прыціснуць — архітэктары, дыяспара, сваякі палітвязняў. Прыкмета часу — буйнамаштабныя карныя аперацыі, у якіх задзейнічаныя розныя сілавыя структуры па ўсёй краіне. Тут бачна пагаршэнне сітуацыі».

Ён звяртае ўвагу, што лічба прызнаных палітвязняў, на якую арыентаваўся Коршунаў, ва ўмовах дыктатуры і страху цалкам не адлюстроўвае маштаб рэпрэсій.

«Яе дынаміка не адпавядае рэальнай дынаміцы таго, што адбываецца з палітвязнямі ўнутры краіны. Асабліва гэта бачна па тым, што колькасць людзей, якія толькі за мяжой пастфактум гатовыя казаць пра свае палітычныя прысуды, расце», — лічыць Стрыжак.

Да палітычных затрыманняў ён дадае звальненні, выцісканне актыўных людзей за мяжу, распальванне варожасці і ўзрастанне градусу прапаганды.

Стрыжак акрэслівае асноўныя лініі ўдару:

«Значна больш высілкаў лукашысты цяпер ускладаюць на супрацьдзеянне актыўнасцям дыяспары — крыміналка за марафон, крыміналка за Народныя амбасады, серыя правакацый і распальванне літоўска-беларускага канфлікту, вобшукі, арышты і г.д.

Таксама лукашысты спрабуюць абарваць ланцуг салідарнасці і ўзаемадапамогі — прэсінг сваякоў, спроба перарубіць каналы, спробы ачарнення структур дапамогі».

«Вялікая памылка спрабаваць зразумець, што адбываецца з рэпрэсіямі, выключна па лічбах, якія даюць праваабаронцы, — перакананы Стрыжак. — Гэтыя лічбы чым далей, тым больш складана атрымліваць з краіны, якая паступова закрываецца. Страх замінае людзям камунікаваць з праваабаронцамі і даваць ім даныя пра пераслед.

Для разумення агульнай сітуацыі трэба арыентавацца на трэнды і рухі, а яны цяпер адназначныя. Лукашэнка і Пуцін рыхтуюцца да ваеннага супрацьстаяння з краінамі НАТА, і ў логіцы ваеннага супрацьстаяння Беларусь, як галоўны плацдарм агрэсіі, павінная быць зачышчаная ад «варожых элементаў». Гэтую задачу дыктатура актыўна і выконвае».

Чытайце таксама:

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў

51-гадоваму айцішніку з Мінска пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты

Следчы камітэт арыштаваў маёмасць 20 «аналітыкаў Ціханоўскай» 

Сілавікі расказалі, як скарысталі ў сваіх інтарэсах сямейную драму

Мінчука арыштавалі за вокліч «Жыве Беларусь» з акна кватэры

У Баранавічах па «народным» артыкуле сёння асудзілі адразу 17 чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
3
14
Платон/адказаць/
04.04.2024
"Прачытаў аналітыку паважанага Генадзя Коршунава і хаджу засмучаны: няўжо час шукаць працу і пачынаць сумленна зарабляць сабе на жыццё?"
Само слова "плато" для такіх дзеячаў - гэта як часнык для вампіраў. Адзіная думка ўзнікае: перакрыюць "капіляры салідарнасці" - гамон!

https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/340017

0
Стоп лукабот/адказаць/
04.04.2024
Платон, твае сябры з губазіку не дадуць выйсці на плато, не перажывай
04.04.2024
Стрижак, люди не только из-за страха не обращаются к вам, но также и от недоверия. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930