Знайсці
04.04.2024 / 17:0788РусŁacБел

Усаў раіць Ціханоўскай: Каб стаць лідарам, а не марыянеткай, трэба разагнаць Вячорку і Красуліну

Палітык Павел Усаў у чарговы раз абрынуўся з крытыкай на Святлану Ціханоўскую і яе офіс. Ён пералічыў шэсць «дыскрэдытуючых удараў», якія яны нанеслі па сабе за тыдзень і падсумаваў: «узровень агульнай некампетэнтнасці дасягнуў мяжы».

Павел Усаў у эфіры «Еўрарадыё» 

І выступіў з канкрэтнымі прапановамі наконт таго, што трэба рабіць Ціханоўскай далей.

«Ёй застаецца адзінае (калі яна паспела і змагла сфармавацца як палітык), заняцца сваім офісам, цалкам яго абнавіць, як і Аб'яднаны пераходны кабінет. Разагнаць частку свайго атачэння, ад Вячоркі да Красулінай. Вырашыць пытанні з Каардынацыйнай радай, арганізаваць шырокую сустрэчу з усімі нацыянальна-дэмакратычнымі групамі, накшталт таго, што зрабіў Полк Каліноўскага ў Кіеве, дзе будзе абмеркавана і прынята стратэгічная аснова таго, як выйсці з крызісу, які знішчае апазіцыю.

Гэта ў рэшце рэшт дасць ёй магчымасць стаць лідарам, а не марыянеткай («прэзідэнтам-электам»), якая паўтарае і агучвае чужыя фразы і думкі».

Чытайце таксама:

Франак Вячорка пра Вусава: Гэта нездаровая крытыка, у яго фіксацыя на Офісе Ціханоўскай

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
47
Панылы сорам
16
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
2
Лол/адказаць/
05.04.2024
Самі прадумалі "цытату"?, гэта як бы Ваш абавязак сачыць за тым, што сказаў Ваш непаграшымы, не? Вось Вы і гартайце геніяльныя выказваньні правадыра да канца 2021, тым больш што гэта ня так ужо і цяжка зрабіць.
2
Петр/адказаць/
05.04.2024
А что сделал полезного сам Усов? Просто интересно. Что он реально сделал такого,за чио его можно уважать? Слова не в счет- слова,это просто слова.
5
Багдан/адказаць/
06.04.2024
Во колькі вячорка-ботаў набегла! Такіж сінепал як і лука
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930