Знайсці
04.04.2024 / 16:524РусŁacБел

«Газоны чыстыя, брэх не раздражняе». У Мінску выгульвалі сабаку-робата

Беларус выклаў у тыкток відэа з чалавекам, які выгульваў на двары ў Мінску сабаку-робата. Відэаролік з незвычайным гадаванцам сабраў мноства каментароў і выклікаў неадназначную рэакцыю карыстальнікаў, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Гадаванец, якога выгульвае хлопец — кітайскі біянічны робат-сабака Unitree Go2. Гэта даволі новая мадэль робата-сабакі, якую прадставілі ў Кітаі ў 2023 годзе.

Гэты робат можа падтрымліваць размову з чалавекам дзякуючы ўбудаванаму датчыку з чат-ботам GPT. Ягоны корпус выраблены з высокатрывалага пластыка і алюмінія, а вага складае каля 15 кг. Unitree Go2 можа развіваць хуткасць да 12 км/г, пераадольваць перашкоды і паказваць акрабатычныя трукі.

На сайце вытворцы базавую мадэль «сабакі будучыні» можна набыць за 1 600 даляраў.

@m_zeifman Киберпанк в Минске: по городу гуляет робот-собака Unitree Go2 #unitree#киберпанк#минск @Unitree Robotics ♬ оригинальный звук - Михаил Зейфман

За тры дні відэа са шпацырам біянічнага робата-сабакі ў Мінску сабрала больш за 100 тысяч праглядаў і амаль 500 каментароў.

Погляды карыстальнікаў на рабатызаванага гадаванца падзяліліся. Некаторыя каментатары заўважылі шмат плюсаў у валоданні такім сабакам.

«Гэта вельмі прыкольна, газоны чыстыя, брэх не раздражняе», — напісаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі.

«Ідэальны сабачка, эканомна і не трэба выгульваць», — выказаўся яшчэ адзін каментатар пад відэа.

«Добрая альтэрнатыва, калі хочаш сабаку, а ў цябе на поўсць алергія», — заўважыў яшчэ адзін.

Многія карыстальнікі выказаліся ў падтрымку жывых сабак, а некаторых тэхналагічны прагрэс нават спалохаў.

«Няма нічога лепшага на свеце чым жывы сабачка! Пачуцці і адданасць, ласка і любоў сябра і члена сям'і!», — напісала адна з дзяўчат пад відэа.

«Не бачыла і не хачу, лепшага за жывога сабаку сябра няма»; «Жах, я б памерла, калі б убачыла такое» — напісалі іншыя каментатары.

Чытайце таксама:

Прадстаўлены першы ў свеце робат-пыласос, які можа «хадзіць» па лесвіцах

Махляры прыдумалі новы выкрутас. Людзям тэлефануе робат «Вікторыя»

Людзі хутка стануць непатрэбныя. Новы складскі робат Digit выконвае звычайныя галасавыя каманды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
умка/адказаць/
04.04.2024
«Ідэальны сабачка, эканомна і не трэба выгульваць»
нават гумовая жанчына патрабуе да сябе ўвагу - яе трэба надзьмуваць. і гэтаму сабаку патрабуецца пітанне)
2
Тэкля/адказаць/
04.04.2024
І навошта гэта жалязяка патрэбна?
05.04.2024
Очередной хлам..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930