Знайсці
03.04.2024 / 21:465РусŁacБел

«Заглэмбе» выступіў з заявай наконт сітуацыі з Хацкевічам і анансаваў кадравыя змены цягам сутак

«Зараз робяцца намаганні па высвятленні абставінаў здарэння», — гаворыцца ў заяве клуба.

«Заглембэ» з Сасноўца выступіў у афіцыйнай заявай з нагоды сітуацыі з галоўным трэнерам клуба Аляксандрам Хацкевічам.

У сераду на трэніроўку каманды, што займае апошні радок у першай лізе польскага футбольнага чэмпіянату, праніклі раззлаваныя фанаты, якія ўдарылі галоўнага трэнера беларуса Аляксандра Хацкевіча. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што беларус пакіне каманду пасля заканчэння сезона.

Аднак у сваім фэйсбуку клуб з Сасноўца анансаваў кадравыя змены ўжо ў найбліжэйшыя суткі.

«У сераду раніцай падчас заняткаў першай каманды «Заглэмбе», якая праходзіла на трэніровачным полі, з'явілася група мужчын, перапыніла трэніроўку, а затым паразмаўляла з трэнерскім складам і гульцамі. Прыняўшы пад увагу стаўленне людзей у масках, клуб апавясціў пра гэта паліцыю, якая накіравала на месца патруль. Зараз робяцца намаганні па высвятленні абставінаў здарэння. У той жа час паведамляем вам, што на працягу найбліжэйшых 24 гадзін мы паведамім аб кадравых рашэннях адносна нашага клуба», — гаворыцца ў паведамленні клуба.

«Заглэмбе» займае апошняе месца ў розыгрышы першай лігі, адстаючы ад выратавальнага 15-га месца на 12 балаў. У панядзелак клуб быў разгромлены на сваім полі ГКС з Катавіцаў з лікам 0:4.

Аляксандр Хацкевіч, які ў свой час трэніраваў кіеўскае «Дынама», зборную Беларусі і валгаградскі «Ротар», узначаліў каманду ў сярэдзіне студзеня. Пры ім «Заглэмбе» згуляла два матчы ўнічыю, а чатыры прайграла, забіўшы ў шасці матчах усяго адзін гол.

@nashanivanews Палякі ўварваліся на трэніроўку беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча #беларусь#беларускаямова#мова#беларусьновости#нашаніва#навіны#беларускітыкток#беларускіцікток#фанаты#белорусы♬ sad hamster meme sound - CrazyToastCat

Чытайце таксама:

Польскія футбольныя фанаты ўварваліся на трэніроўку і збілі беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча

Хацкевіч: Клуб не паклапаціўся аб належнай бяспецы

Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю ў Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
7
2
Франак/адказаць/
03.04.2024
Цікава, па гэтаму фотаздымку складана сказаць. Але беручы пад увагу, што на адным з фотаздымкаў у інтэрнэце ў яго Panerai коштам каля 10к$, то й гэты мабыць не танны
0
Axel Justas/адказаць/
04.04.2024
То бок клубу пофіг, што вось проста так зайшлі да іх і збілі трэнера? Усё нармальна, мама, вашыя пажаданні мы пачулі і хутка рэагуем? Заходзьце яшчэ? Дэбільства нейкае.
04.04.2024
Žvir, цябе, лукашыст, не спыталі што рабіць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930