Знайсці
03.04.2024 / 19:291РусŁacБел

З брэсцкага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву

3 красавіка аэрапорт Брэста прыняў першы рэгулярны рэйс з Масквы. Ён не рабіў гэтага з 1993 года, а чартарнай праграмы ў абласным аэрапорце не было з 2021-га.

Брэсцкі аэрапорт. Фота: brest.aeroport.website

Першы рэйс з маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева» ў Брэст выканаў самалёт Embraer-175.

Цяпер, як мяркуюцца, такія рэйсы будуць выконвацца двойчы на тыдзень — па серадах і суботах, пералёт у адзін бок займае 1 гадзіну 45 хвілін. Вылет з Масквы — у 13:45, прылёт у Брэст — у 15:40; вылет з Брэста — у 16:35, прылёт у Маскву — у 18: 20.

Таксама з 13 мая, як плануецца, у гэтым аэрапорце пачнецца летняя турыстычная палётная праграма: чартары паляцяць з Брэста ў турэцкую Анталлю.

Чытайце таксама:

«Белавія» прапанавала зніжкі на палёты ў шэсць гарадоў

Адной з першых ад санкцый супраць авіякампаніі Southwind Airlines пацярпела прапагандыстка АНТ

Southwind Airlines адмяняе палётную праграму Мінск — Стамбул

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
03.04.2024
губернъскія будуць задаволены што змогуць лётаць у сталіцу метраполіі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930