Знайсці
03.04.2024 / 19:128РусŁacБел

«Вядома, мы не выключаем». Ва УСУ адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра падрыхтоўку да вайны

Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка заявіў, што Беларусь «усё ж рыхтуецца да вайны, хоць і не хоча ваяваць». Прэс-сакратар Паветраных сілаў УСУ Ілля Еўлаш пракаментаваў гэта выказванне, адзначыўшы ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона, што аднаўлення ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі выключаць нельга.

«Мы ўжо бачылі, як беларускі дыктатар даваў тэрыторыю для наступлення расійскіх войскаў у пачатку паўнамаштабнага ўварвання. Вядома, мы не выключаем у тым ліку і авіяцыйнага прымянення з іх тэрыторыі, паколькі авіяцыя за даволі кароткі час можа перамяшчацца на вялікія адлегласці, несці рознага роду нагрузкі», — сказаў Ілля Еўлаш.

Ён адзначыў, што існуе пагроза аднаўлення ракетных удараў з боку Беларусі, але падкрэсліў, што ўкраінскія Паветраныя сілы гатовыя да любога развіцця падзей.

Чытайце таксама:

«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра». Як разумець гэтыя словы Лукашэнкі?

ГУР паведаміла, колькі самалётаў Су-34, Су-35 і А-50У ў расіян

ФАБ-3000: наколькі небяспечная расійская «цар-бомба» і ці зменіць яна сітуацыю на фронце?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11
1
Таки вот /адказаць/
04.04.2024
Прежде ВСУ ударят по Мозырьскому НПЗ. А там и Новополоцкому прилетит. Экономику быстро положат.
04.04.2024
Думаеце Л забыуся на пратэстоуцау з Мнску? Альбо у Яго з'явiлiся сымпатыi да ix? Альбо Ен ня можа утварыць правакацыю? У Яго есть не толькi металабрухт вайскоуцау!
04.04.2024
Лукашэнка ня любiць Менск i менчукоу.Ен здолен утварыць такое, што НН не надрукуе нiколi
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930