Знайсці
03.04.2024 / 15:48РусŁacБел

Збіраюцца пашырыць жыллёвую іпатэку для тых, хто не мае права на дзяржпадтрымку

На нарадзе з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі зноў абмяркоўвалі ўдасканаленне падыходаў да забеспячэння грамадзян жыллём. Цяпер сярод прапаноў значыцца пашырэнне ў Беларусі іпатэчнага крэдытавання, піша Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Рамана Галоўчанкі, з моманту апошняй нарады па жыллёва-будаўнічай тэме асаблівыя групы займаліся прапрацоўкай наступных канкрэтных пытанняў:

  • вычляненне праблем, якія стрымліваюць развіццё іпатэчнага крэдытавання, і пошук рашэнняў па іх ліквідацыі;
  • аналіз мэтазгоднасці ўзмацнення дзяржпадтрымкі ў будаўніцтве для населеных пунктаў менш чым з 80 тыс. жыхароў;
  • забеспячэнне розных катэгорый грамадзян арэндным або сацыяльным жыллём.

Як расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, у ходзе пасяджэння абмяркоўвалася карэктаванне падыходаў па пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу, а таксама магчымасці па ўзмацненні пазіцый іпатэчнага крэдытавання ў Беларусі.

Міністр заявіў, у Беларусі існуюць сур'ёзныя інструменты для дзяржаўнай падтрымкі грамадзян у сферы будаўніцтва. Пры гэтым пэўная частка насельніцтва, якая мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, не мае права на атрыманне дзяржпадтрымкі ў тым выглядзе, у якім яна зацверджаная дзейным заканадаўствам.

«Якраз вось гэтая частка насельніцтва і разглядаецца ў якасці патэнцыйнага спажыўца іпатэчнага прадукту», — адзначыў міністр.

Раней прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка адзначыў неабходнасць змены падыходаў да забеспячэння грамадзян жыллём з-за таго, што ў сферы будаўніцтва пазначыліся некаторыя складанасці — па яго словах, асабліва гэта тычыцца ўзвядзення жылля з дзяржпадтрымкай.

@nashaniva Як выглядае кватэра ў «доме Чыжа» ў Мінску за мільён долараў #минск#минскновости#беларусьновости#новостибеларуси#немига#квартира#богатаяжизнь#продажаквартиры#беларусь♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Чытайце таксама:

Гэта самая танная кватэра ў Мінску

Заяўкі на службу 115 цяпер будуць кантраляваць стражэй, ігнору абвешчана вайна

У Мінску за мільён рублёў прадаюць чатырохпавярховую кватэру. І гэта не цэнтр горада

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930