Знайсці
03.04.2024 / 15:252РусŁacБел

Патрыярх Варфаламей настойвае на адзінай даце Вялікадня

Усяленскі патрыярх працягвае намаганні, каб усе хрысціяне святкавалі Вялікдзень у адзін дзень.

Вялікдзень у Малінаўцы. Фота: «Наша Ніва»

У мінулую нядзелю Варфаламей накіраваў самыя цёплыя віншаванні ўсім цэрквам-сёстрам, якія ўжо святкуюць Вялікдзень. У той жа час ён у сваім пасланні заявіў, што раздзельнае святкаванне з'яўляецца «скандалам».

У гэтым годзе католікі і пратэстанты, а таксама праваслаўныя ў Фінляндыі, святкавалі Вялікдзень 31 сакавіка. Праваслаўныя будуць святкаваць Вялікдзень 5 мая.

У наступным годзе святкаванні Вялікадня ва Усходніх і Заходняй Цэрквах прыпадае на адзін дзень — 20 красавіка.

Патрыярх падкрэсліў, што шчыра спадзяецца і моліцца, каб гэтае сумеснае святкаванне ў наступным годзе было не выпадковай разавай падзеяй, а пачатковай іскрай для далейшых старанняў па аб'яднанні даты Вялікадня.

Розныя даты Вялікадня на Усходзе і Захадзе абумоўлены рознымі спосабамі яго вылічэння. Напрыклад, праваслаўныя цэрквы, якія жывуць паводле новаюліянскага календара, вызначаюць дату Вялікадня іншым спосабам, чым заходнія Цэрквы, якія правялі грыгарыянскую рэформу календара ў XVI стагоддзі.

У крайнім выпадку даты Вялікадня могуць мець розніцу да пяці тыдняў. Такі выпадак мае месца сёлета.

Чытайце таксама:

Прафесар расказаў, колькі яек можна з'есці на Вялікдзень і як доўга можна трымаць вараныя яйкі на стале

Як прыгожа, але экалагічна красіць яйкі да Вялікадня

Каталіцкія манашкі ў Мінску зладзілі на Вялікдзень прабег на самакатах 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Янка/адказаць/
03.04.2024
Пераход на грыгарыянскі каляндар - толькі справа часу. Праз расейскую агрэсію гэты працэс паскорыўся, бо ў свеце ўсё меней праваслаўных жадаюць быць падобнымі да РПЦ праз яе імперска-мілітарысцкую антыхрысціянскую пазіцыю
0
Падтэкст/адказаць/
04.04.2024
Кірылу намёк: пара грошай на свечкі падкінуць. Альбо далучыцца да бедных хрысціян і быць разам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930