Знайсці
03.04.2024 / 14:3650РусŁacБел

Гігін: Геніюш нікому не здрадзіла, але рэабілітаваць нельга. А Быкава прыняць як частку мяцежнай інтэлігенцыі

Дэпутат і прапагандыст Вадзім Гігін выказаў свой погляд на вядомых пісьменнікаў.

Ларыса Геніюш і Васіль Быкаў. Фота: Wikimedia Commons

«Нікога не забіла, нікому не здрадзіла, але тым не менш»

Гігін сцвярджае, што ён даўно і падрабязна займаўся пытаннем рэабілітацыі Ларысы Геніюш, бачыў у архіве КДБ яе справу.

«Я спадзяюся, бліжэйшым часам мы яе не рэабілітуем. Так, яна не была, у адрозненні ад Наталлі Арсенневай, аўтара гімна «Магутны Божа», актыўнай калабарацыяністкай. Яна супрацоўнічала, але нічога такога. (…)

Я чытаў яе дзённікавыя запісы. Як мы можам рэабілітаваць чалавека па двух падставах? Першае: наступае наша Чырвоная Армія. Геніюш сядзіць у Празе. Яна ў дзённіку перадае свае думкі: «рухаюцца мангольскія орды» вось гэтых бальшавікоў. Такім чынам, яна не хоча, каб Чырвоная Армія прыйшла і вызваліла, вызваліла Асвенцым, Трэблінку, Майданак.

Яна баіцца гэтага, не жадае перамогі Чырвонай Арміі. І мы павінны будзем нашым людзям сказаць: вось у нас была такая паэтэса? Будзем яе вершы чытаць? Яна прыгожа пра прыроду беларускую пісала. Гэта дзіўна».

Другая прэтэнзія ў Гігіна да верша Геніюш «Партызаны». Дэпутат разважае, што пасля вайны былі супярэчнасці паміж франтавікамі і партызанамі:

«Мы пра гэта рэдка гаворым, але шмат якія франтавікі не разумелі партызан, лічылі, што тыя ў лесе сядзелі, нічога не рабілі, а яны гінулі на франтах. Па-рознаму складваліся адносіны. Тут можна зразумець».

Але папракае Геніюш:

«Ты сядзела ў абозе, працавала на немцаў. Так, ты нікога не забіла, нікому не здрадзіла, але тым не менш. Што піша Геніюш у гэтым вершы? Ён вельмі яскравы. Піша, што птушка ратуе сваё птушаня, кожны стараецца выратаваць, а партызаны не. Ім бы масток узарваць, рэйку, медаль атрымаць. Вось вы такія бесчалавечныя, піша Геніюш. Ну як мы можам рэабілітаваць такую дзейнасць? Зразумела, што не можам».

«Гэта вельмі складаны чалавек, які ўбудоўваўся ў час»

Што да Васіля Быкава, Гігін згадаў, што перад 100-годдзем з дня народзінаў пісьменніка вядзецца шмат дыскусій і ён не ведае, які курс абярэ Адміністрацыя Лукашэнкі і Міністэрства культуры. Прапагандыст прыгадаў словы Лукашэнкі з адкрытага ўрока 1 верасня 2022-га года:

«Ён сказаў, што гэта яго палітычны праціўнік, чалавек, які ў фінале свайго жыцця стаў на бок Беларускага народнага фронту, Зянона Пазняка, шмат чаго нагаварыў. Хаця ў нас ёсць сведчанні таго ж Мікалая Іванавіча Чаргінца і шмат каго іншага, што ўжо перад самай смерцю Быкаў шмат у чым расчараваўся ў гэтым сваім лагеры.

Тым не менш, гэта толькі невялікая частка Быкава як грандыёзнай фігуры пісьменніка. Для нашых праціўнікаў ён важны не «Сотнікавым», не «Трэцяй ракетай», не «Альпійскай баладай». А важны тым, што ён быў членам каманды Зянона Пазняка. Яны такім чынам прыніжаюць Быкава».

Гігін не лічыць Быкава дысідэнтам:

«Добра быць дысідэнтам, калі ты атрымліваеш усе ордэны, усе даброты, з'яўляешся дэпутатам у савецкі час».

У якасці прыкладу ён прыводзіць 1984 год:

«Быкаў быццам бы дысідэнт, Сахараў — дысідэнт, Любімаў — не дысідэнт, але такі «з дуляй у кішэні», і Таркоўскі. Дык вось, у 1984 годзе Сахараў знаходзіцца ў ссылцы ў Горкім пад наглядам. Таркоўскага пазбаўляюць савецкага грамадзянства, ён застаецца за мяжою і там здымае свае апошнія выдатныя фільмы. А Любімаву не дазваляюць вярнуцца ў Савецкі Саюз. Ён застаецца ў Лондане і потым толькі ў гады перабудовы вяртаецца. А Быкаву ў 1984-м годзе даюць Героя Сацыялістычнай працы.

Гэта лішні раз падкрэслівае, што ён не быў ніякім дысідэнтам.

Гэта вельмі складаны чалавек, які ўбудоўваўся ў час. І так мы павінны яго ўспрымаць, ні за што не асуджаць, а проста ўспрымаць як частку мяцежнай інтэлігенцыі, якая адлюстроўвала некаторыя павевы часу.

Таксама, як яго з іншага боку адлюстроўвалі Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Іван Шамякін і цэлы шэраг выбітных нашых творцаў».

Чытайце яшчэ:

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

Як Быкаў стаў Быкавым: што зрабіла яго такім, якім ён быў — біяграфія

Гігін: Леў Сапега — рускі чалавек да мозгу касцей

Гігін прызнаўся, што «Каласы пад сярпом тваім» выключылі са школьнай праграмы з яго ініцыятывы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
39
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
38
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.04.2024
[Рэд. выдалена]
3
Адам/адказаць/
05.04.2024
No , кто бы говорил. Эмигрантик, который сразу же в Польшу сбежал и оттуда "свергает режим"? 
3
Ерома/адказаць/
05.04.2024
Полнасцю падзержываю гігіна за мангольскія орды каторыя спаслі чэлавечаства ат карычневай чумы давай геніюш дасвіданья 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930