Знайсці
03.04.2024 / 12:001РусŁacБел

Сіноптыкі асцярожна спрагназавалі, калі вернецца цяпло

Прагноз надвор'я па Беларусі на 4-6 красавіка

У чацвер будзе яшчэ халодна і ўсякая трасца ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу і парывістага ветру.

Ноччу -3..+3°С, днём +3..+ 9°С, па паўднёвым захадзе Беларусі да + 12°С. У Мінску максімум +4°С.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Вецер днём парывісты. Ноччу ад -4°C па паўночным усходзе да + 8°C па паўднёвым захадзе краіны, максімальная днём будзе ад + 6°C у паўночных раёнах да +16°C у паўднёвых.

6 красавіка, у суботу, дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу +2..+ 8°С, максімальная днём +10..+ 17°С,

у заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі + 18..+20°С. 

У Мінску ў суботу ўжо прагназуецца +15°С, а ў панядзелак +19°С.

Такі прагноз дае папулярны рэсурс gismeteo.by

Чытайце таксама:

У Беларусі рэзка пахаладала. За ноч тэмпература ўпала больш чым на 20 градусаў

Учора — гарачыня і навальніца, а сёння ў Мінску — красавіцкі снег

У Гомелі бура абрынула сцяну жылога дома

Па многіх месцах Беларусі непагадзь, асабліва церпіць Гомельшчына 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2
0
Мацёха/адказаць/
03.04.2024
Ну там правей не цёплая, гарачая пяцёрка 🤣🤣🤣
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930