Знайсці
03.04.2024 / 15:174РусŁacБел

У Лошыцкай сядзібе разабралі будынкі бровара, хоць абяцалі не чапаць

На грамадскім абмеркаванні пра такі варыянт рэканструкцыі помнікаў архітэктуры не было ні слова.

Лошыцкі бровар у 2023 годзе. Фота: Анлайнер

Фотаздымкі разабраных гістарычных будынкаў былі апублікаваны на тэлеграм-канале «Спадчына».

У гаспадарчы комплекс, пабудаваны на мяжы ХIХ-ХХ ст. на другім беразе Лошыцы ад сядзібы Любанскіх, уваходзяць два будынкі бровара (праезд Чыжэўскіх, 5, вул. Чыжэўскіх, 17) і былы млын (праезд Чыжэўскіх, 6) — усе яны з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Адзін з будынкаў бровара па праездзе Чыжэўскіх, 5 да рэканструкцыі. Фота: Wikimedia Commons

Адзін з будынкаў бровара па праездзе Чыжэўскіх, 5 цяпер. Фота: Wikimedia Commons

Мяркуючы па фота, была да падмуркаў разабраная большая двухпавярховая частка будынка бровара па праездзе Чыжэўскіх, 5. Пры гэтым найбольш каштоўная, чатырохпавярховая частка будынка захаваная.

Ад двухпавярховага будынка па вул. Чыжэўскіх, 17 застаўся цокальны паверх і паасобныя папярочныя сцены.

Адзін з будынкаў бровара па вул. Чыжэўскіх, 17 да рэканструкцыі. Фота: Wikimedia Commons

Рэшткі аднаго з будынкаў бровара па вул. Чыжэўскіх, 17 цяпер. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

На будынку былога млына па праездзе Чыжэўскіх, 6 таксама цалкам знеслі большую двухпавярховую частку, пакінуўшы меншую, трохпавярховую. Захаваныя сцены сцягнулі металічнымі сцяжкамі, а вакол вырылі глыбокі катлаван, каб умацаваць падмуркі.

Рэканструкцыя будынкаў бровара пачалася за гарадскія сродкі пасля таго, як іх не ўдалося прадаць на аўкцыёне. Заказчыкам праекта выступіла «Мінская cпадчына».

Рэндар праекта рэканструкцыі комплекса бровара ў Лошыцы

Грамадскае абмеркаванне праекта рэканструкцыі бровара прайшло ў маі-чэрвені 2022 года. У 2023 годзе ў інвестпраграме Мінска прапісалі неабходнасць вылучыць $7,5 млн па курсе на працы.

Праектам прадугледжвалася, што ўсе тры будынкі будуць рэканструяваны і адрэстаўраваны, будзе адноўлены фрагмент агароджы з уязной брамай і веснічкамі, створаны месцы для правядзення шлюбаў на адкрытым паветры, алеі з разнастайнымі тэматычнымі пляцоўкамі і іншае.

Будынак былога млына да рэканструкцыі. Фота: Wikimedia Commons

Будынак былога млына цяпер. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У адным з будынкаў бровара (№17), паводле праекта, на плошчы 1500 м² мусілі з'явіццца гандлёвыя памяшканні, салон прыгажосці і кавярня. У іншым (№5) на плошчы 1650 м² — Дом шлюбаў. Нарэшце ў будынку былога млына (№6) мусіла з'явіцца прадпрыемства грамадскага харчавання.

Але ніякіх згадак у дакуменце пра тое, што гістарычныя будынкі будуць знесены ці разабраны ў прадстаўленым праекце не было. Адсутнічаюць якія-небудзь адпаведныя пазнакі і на прыкладзенай схеме генплана.

Складваецца ўражанне, што ад грамадскасці наўмысна схавалі важную інфармацыю, каб пазбегнуць скандалу да таго моманту, калі стане занадта позна.

Цэгла з разабраных помнікаў. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Цэгла разабраных гістарычных будынкаў складзена ў кубы на тэрыторыі будоўлі, відаць, яе плануюць выкарыстаць паўторна пры адбудове. Здаць абноўленыя аб'екты плануюць у 2025 годзе.

Рэндар праекта рэканструкцыі комплекса бровара ў Лошыцы

На будоўлю 2 красавіка з нарадай прыехаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, які даручыў актывізаваць працу на аб'екце, цалкам аднавіць збудаванні, не парушаючы іх гістарычную каштоўнасць і захоўваючы аўтэнтычнасць. Але аўтэнтычнасць разабраных помнікаў страчана незваротна.

Гэта далёка не адзіны прыклад падобнай рэканструкцыі ў Мінску за апошнія гады. Зусім нядаўна гэтак жа, з захаваннем усяго невялікага кавалка фасада, быў «рэканструяваны» дом Гурвіча па вул. Рэвалюцыйнай, 6. Заказчыкам па ім выступала ўсё тая ж «Мінская спадчына».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

На адноўленай вежы Любчанскага замка ўсталявалі купал ФОТА

У Чырвоным касцёле абяцалі ў першым квартале пачаць будаўнічыя работы. Што з гэтым цяпер?

Уласнікаў помнікаў архітэктуры вызвалілі ад двух падаткаў

У Чачэрску пачалі рэканструкцыю ратушы XVIII стагоддзя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17
0
Мінчук/адказаць/
03.04.2024
Спадчина, раней гналі на Жыха, але цяпер дзед на пенсіі, а метады ўсё тыя ж. Куды глядзіць Антон Астаповіч???
3
Русский дом в г.Гродно (Республика Белоруссия)/адказаць/
04.04.2024
Здесь будут создан Центр русской и православной культуры. На этой земле исторически было подтверждено наличие древних русских монастырей. Учёные из РАН прибудут вскоре для фактологического подтверждения. Речи о непонятных "броварах" не может идти, название созвучно с районами "украинского" Киева. Наука не врёт. А деньги русская община всегда найдет.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.04.2024
Воткнули бы еще пару ылитных муравейников в природа охранной зоне, прямо на набережной, как на Маяковского, раздвинули шоссе до 8-и полос для коптящих жоповозок, и всех делов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930