Знайсці
02.04.2024 / 16:3218РусŁacБел

Беларус згубіў у Камеруне польскі дазвол на жыхарства і не можа вярнуцца дадому

Беларус Павел Вілтоўскі жыве ў Польшчы і працуе фатографам. Нядаўна мужчына паехаў па працу ў Камерун, але згубіў там польскі ДНЖ і таму не можа вярнуцца ў Еўропу.

Фота: zrzutka.pl

Вілтоўскі — палітычны ўцякач, у жніўні 2020-га ён апынуўся на Акрэсціна. Пазней з’ехаў у Польшчу і ўладкаваўся ў Познані.

На днях у сацсетках аднаго з познаньскіх бараў з’явілася просьба дапамагчы Паўлу. Паводле яе, беларус паехаў на працу ў Камерун, але там згубіў картку польскага ДНЖ і без яе не можа трапіць назад у Польшчу. Сітуацыю ўскладняе тое, што камерунскія вуліцы — не самае бяспечнае месца для еўрапейцаў.

Як пішуць сябры Паўла, польскае консульства адмовілася яму дапамагчы. Беларусу далі на выбар два варыянты — пайсці ў беларускае пасольства ці застацца ў Камеруне назаўсёды.

Цяпер сябры хлопца збіраюць грошы, каб Вілтоўскі змог набыць квіток у Грузію. Там ён збіраецца знайсці часовы прытулак і атрымаць юрыдычную дапамогу, а таксама заняцца аднаўленнем дакументаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Працэнтаў 20 купляюць сабе тут жыллё, каб легалізавацца». Беларусы пра плюсы і мінусы жыцця ў Грузіі

Беларусы пераехалі ў Эквадор — як ім там жывецца? ШМАТ ФОТА

Былы трэнер брэсцкага «Дынама» прызнаўся, што траціць у Маскве да 500 еўра за месяц

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
24
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
31
Абуральна
6
0
Поляки намудрили/адказаць/
03.04.2024
Вообще конечно странно. В штатах по другому. Гринкарта это просто пластик. Если ты потерял,то это только дежные потери,на статус никак не влияет. Любое посольство США поставит визу на возвращение если ты постоянный житель.
0
коля соучастник /адказаць/
03.04.2024
Поляки намудрили, поверь в сша и евро беженство две разные вещи, особенно в таких странах как польша и страны балтии
5
Максим Дизайнер/адказаць/
03.04.2024
Ірына

Красивы, да?Детки красивые будуць?Но это не точна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930