Знайсці
02.04.2024 / 15:17РусŁacБел

У Варшаве адбудзецца ўручэнне першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі

Уручэнне прэміі «Uwaga!» пройдзе ў суботу, 13 красавіка.

Як распавёў Радыё Рацыя суарганізатар мерапрыемства Аляксей Ажогін, «прэмія была створаная, каб выказаць сваю падзяку артыстам»:

— Каб падтрымаць нашых музыкаў і не толькі музыкаў і арганізатараў і ўсіх тых, хто пераехаў. Эміграцыя — рэч складаная. Каб людзі атрымалі нейкі дафамін, а таксама гледачы, якія прыйдуць. Я думаю, гэта імпрэза будзе вельмі цікавай. Беларус беларусу беларус. І хочацца думаць у нейкім добрым напрамку. Усім складана. Да дому не блізка і не хутка, на жаль. Таму адчуванне дому давайце зробім разам тут.

Музычная прэмія «Uwaga!» пройдзе ў клубе Scena Chmielna. Акрамя раскрыцця імён пераможцаў, гасцей імпрэзы чакаюць выступы Алеся-Францішка Мышкевіча, Юрыя Стыльскага, гурта Atesta, а таксама after party ад Сяргея Пукста.

Чытайце таксама:

Раскамнагляд назваў прычыны блакіроўкі старонкі беларускага артыста Ap$ent на стрымінгах

«Яндэкс Музыка» заблакавала старонку шалёна папулярнага беларускага выканаўцы Ap$ent

Гурт Nochy прэзентаваў кліп на песню «Па шчоках»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930