Знайсці
02.04.2024 / 15:133РусŁacБел

Некаторыя банкаматы памянялі алгарытм працы — можна забыцца забраць грошы

У Мінску зʼявіліся банкаматы, якія пры зняцці наяўных грошай выдаюць спачатку карту, а ўжо потым грошы. Гэта адрозніваецца ад звыклага сцэнара, дзе чалавек забірае купюры, а потым можа зрабіць іншую аперацыю ці забраць картку. Гэта нейкі збой? Ці можна забыць грошы? Onlíner спытаў у «Альфа-Банка», з чым звязана змена.

 Фота: Onlíner

Там патлумачылі, што людзі, здымаючы грошы ў банкамаце, часта забываюць у ім сваю карту. Тады кліент застаецца без яе на нейкі час, а банку даводзіцца марнаваць дадатковыя рэсурсы на атрыманне карт. 

— Мы вырашылі выправіць гэтую сітуацыю і першымі на рынку змянілі працэс — спачатку кліент забірае сваю карту, а пасля гэтага ўжо грошы, за якімі, ён уласна і прыйшоў. Важна падкрэсліць, што для кліентаў на экране некалькі разоў прайграецца адпаведны тэкст аб тым, што трэба забраць і карту, і грошы. З моманту ўвядзення новага алгарытму колькасць забытых карт удалося скараціць утрая. 

Некалькі банкаматаў гэтага банка яшчэ працуюць па старой схеме, але ў бліжэйшы час іх плануюць замяніць на новыя.

Чытайце таксама:

Гандлёвыя крамкі ля Палаца спорту будуць працаваць круглы год

Памянялі закон аб крэдытных гісторыях. Што зменіцца?

57-гадовую беларуску моцна абдурыў «жаніх з Сірыі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
4
ЯНКА/адказаць/
02.04.2024
• РУ-БЛЯ • 💳 Ватутака, у замежжы, спачатку «баксамёт» страляе карткай, то бок высоўвае, нібы язык, яе ў шчолку. І толькі потым — праз колькі сэкундаў — разнасьцежваецца лючок, дзе ляжаць зьнятыя табой «купюлі». 💸 А ў РБ нават банка- (як без мату?!) -мат апасьля паказваў карту, па якой «гатовілась нападзеніе» на вас замоўленай наяўкай? :) Сапраўды, як не забыць яе, калі на радасьцях схапіў свайго рубля?
2
Цікава/адказаць/
02.04.2024
Як у Грузіі карацей
2
Арцём /адказаць/
02.04.2024
І так не так і гэтак...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930