Знайсці
02.04.2024 / 14:403РусŁacБел

«Правядзенне выбараў непадрыхтаванае». Офіс Святланы Ціханоўскай раскрытыкаваў Каардынацыйную раду

Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай выступілі з заявай датычна планаваных выбараў у Каардынацыйную раду.

1. Мы падтрымліваем фарміраванне Каардынацыйнай рады як шырокага прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці праз правядзенне выбараў.

2. Сёння правядзенне выбараў не падрыхтаванае: не выпрацаваныя супольныя дакументы і сістэма галасавання, не створана выбарчая камісія, платформа для галасавання, якая б выключала магчымыя маніпуляцыі. Пры неналежнай падрыхтоўцы выбары ў Каардынацыйную Раду не забяспечаць шырокага ўдзелу розных груп дэмакратычных сіл і беларускага грамадства, празрыстасць і дакладнасць вынікаў.

3. Рашэнні аб правядзенні выбараў павінны быць прынятыя супольна ўсімі асноўнымі палітычнымі актарамі, для гэтага была сфарміраваная Упаўнаважаная рабочая група. Гэта неабходна для захавання еднасці дэмакратычных сіл і для таго, каб кампанія выбараў у Каардынацыйную Раду стала істотнай падзеяй для беларускага грамадства.

Чытайце таксама:

Каардынацыйная рада апублікавала графік сваёй выбарчай кампаніі

Ян Рудзік больш не віцэ-спікер Каардынацыйнай рады

Азараў сышоў у адстаўку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Пытанне /адказаць/
02.04.2024
Што яна лезе паўсюль? Сама нічога не зрабіла, ні дакументы, ні сістэму галасавання, ні выбарчую камісія, ні платформу для галасавання, якая б выключала магчымыя маніпуляцыі. І лезе ва ўсе ініцыявы іншых людзей, да якіх не мае дачынення. Штобы што? Каб улезці і ўсё разваліць?
1
Офісы-кабінеты /адказаць/
02.04.2024
Офісы-кабінеты Ціханоўскай: "Не створана платформа для галасавання, якая б выключала магчымыя маніпуляцыі". А як жа платформа "Голас"? Якой карыстаўся офіс Ціханоўскай каб сабраць 700 тысяч галасоў за перамовы з Лукашэнкам?
2
Жора/адказаць/
02.04.2024
Чыя б карова мычала пра выбары... Дэмакратычная "лідарка" (?), "абраная" (?) па самай непразрыстай і недэмакратычнай працэдуры ў свеце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930