Знайсці
01.04.2024 / 22:3015РусŁacБел

КДБ затрымаў у Драгічынскім раёне 12 чалавек за дапамогу Украіне

Затрыманні адбыліся ў студзені 2024 года. Аднаму з мужчын прастрэлілі нагу, некаторых затрымалі сем'ямі. Вось што вядома.

Затрыманы Дзмітрый Капуза з Драгічынскага раёна. Скрын відэа АНТ

Пра затрыманні расказалі ў сюжэце АНТ. Сцвярджаюць, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бяспекі Украіны — забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі.

У эфіры паказалі не ўсіх затрыманых (усяго іх 12). Падкрэсліваецца, што затрымлівалі брутальна. Мужчын раней судзілі — то за кантрабанду, то за незаконную вырубку лесу, то за парушэнне памежнага рэжыму. Некаторыя афіцыйна нідзе не працавалі.

Адзін з затрыманых — 35-гадовы Дзмітрый Капуза з вёскі Сварынь Драгічынскага раёна. Сцвярджаецца, што з ім звязваўся праз ватсап украінскі ляснік, які працуе недалёка ад мяжы з боку Украіны. Аднойчы ён папрасіў Капузу перацягнуць тавар. Той узяў на справу земляка-аднафамільца Уладзіміра Капузу (1985 г.н.).

@nashanivanews 12 беларусаў арыштавалі за дапамогу Украіне #беларусь#войнавукраине#Дрогичин#брест#брестскаяобласть#расследование#помощь#мова#беларускаямова♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Ляснік перадаў ім некалькі цяжкіх мяшкоў. Іх сплаўлялі па вадзе. Капузу за грошы трэба было забраць пасылку з мяжы, а далей зрабіць тайнікі. 

На АНТ кажуць, што ён падключыў жонку Вольгу — прасіў, каб яна фатаграфавала тайнікі і з геалакацыяй адпраўляла ва Украіну. У тых тайніках была выбухоўка.

Жонка Капузы таксама затрыманая. Скрын відэа АНТ

Дзмітрыю пры затрыманні прастрэлілі сцягно. У сюжэце ён абапіраецца на кіёк.

У Дзмітрыя Капузу стралялі пры затрыманні. Скрын відэа АНТ

Пасля ён трапіў у рэанімацыю. Пра гэта пісала «Вясна», калі паведамлялі пра брутальныя затрыманні ў Драгічыне (але імёны тады не называліся). 

Затрымалі таксама брата Капузы Аляксандра (1987 г.н). Той дапамагаў Дзмітрыю падключаць сімку для сувязі з украінцамі.

Выбухоўку з некаторых тайнікоў паспеў забраць былы нафтанавец з Наваполацка Сяргей Ерамееў (гэта яго вінавацілі ў падрыве двух цягнікоў на БАМе ў Бураціі). У сюжэце паказваюць, як яго на ланцугу прывялі на месца, дзе былі тайнікі.

Сяргей Ерамееў. Скрын відэа АНТ

Сцвярджаецца, што 12 выбуховых прылад з тых тайнікоў ён прывёз да сябе ў гараж у Наваполацк і атрымаў інструкцыю, як праверыць і як усталёўваць. За гэта яму нібыта далі 7 тысяч даляраў.

Затрымалі таксама Яўгена Грука (1991 г.н). Ён перадаваў украінцам інфармацыю пра абстаноўку. Пасля атрымаў ад іх спіс заданняў — яго папрасілі паехаць у Расію, пасачыць за тэхнікай і вайскоўцамі. А пасля — забраць пакет у адным з тайнікоў. Даехаць Груку дапамог знаёмы Віктар Яскіч (1989 г.н.) з Маларыцкага раёна. Жонку Яўгена Лідзію таксама затрымалі. Сцвярджаецца, што Груку заплацілі 1500 рублёў за ўсё, 200 з якіх ён даў Яскічу.

Яўген і Лідзія Грук. Скрын відэа АНТ

На затрыманых завялі справу па артыкуле 289 частцы 3 — акт тэрарызму ў складзе групы. Для мужчын па гэтым артыкуле максімальная мера — смяротнае пакаранне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
16
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
25
Абуральна
114
0
двор лукашенко/адказаць/
02.04.2024
КГБ - филиал ФСБ, на скотном дворе лукашенко, построенном на месте Беларуси.
0
снежок/адказаць/
02.04.2024
Взрывчатку как всегда не показали? Артисты.
0
даведка/адказаць/
02.04.2024
Последнее дело избивать под камеру кулаком по голове закованного в наручники и лежащего лицом в снегу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930