Знайсці
01.04.2024 / 22:524РусŁacБел

Стрыжак посціць фота з Гродна, а Герасіменя радуецца, што выбралася на Мінскае мора. Што?

Сёння кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак намякнуў, што вярнуўся ў Беларусь. Ён запосціў фота з подпісам «Прывітанне, Горадня!» і пазначыў геалакацыю — цэнтр Гродна. У каментарыях пытаюцца, ці не пакусаў яго скандальна вядомы мастак Аляксей Кузьміч. Што адбываецца?

Скрыншот фэйсбука Андрэя Стрыжака

Насамрэч, не толькі Стрыжак сёння паведаміў пра вяртанне на радзіму. Аляксандра Герасіменя, алімпійская прызёрка па плаванні, у інстаграме пахвалілася, што ў яе нарэшце атрымалася выбрацца на Мінскае мора разам з Наталляй Радзінай, галоўнай рэдактаркай «Хартыі'97».

Скрыншот інстаграму Аляксандры Герасімені

Лявон Вольскі ў фэйсбуку перадаў прывітанне з універсама «Цэнтральны». 

Скрыншот фэйсбука Лявона Вольскага

Юрый Стыльскі сфатаграфаваўся побач з аўтобусам «Уроцлаў-Пінск» і падпісаў: «Рэйс Перамога! Хто сустрэне?». Падпісчыкі адрэагавалі пытаннем: «Цікава, колькі хлопчыкаў у форме зараз пабеглі правяраць інфу?».

Скрыншот інстаграма Юрыя Стыльскага

А вось музыка Сяргей Доўгушаў вырашыў вярнуцца ў краіну самалётам і запосціў фота на фоне надпісу «Welcome to Belarus» у Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Сябры яму падыгралі: «Нечакана было цябе сёння сустрэць у Лошыцкім парку. Дзякуй за каву».

Скрыншот фэйсбука Сяргея Доўгушава

Канешне, прычына такога раптоўнага прыезду беларусаў на радзіму не ў тым, што камісія па вяртанні пачала добра працаваць. Усё проста: на календары 1 красавіка. Смешныя такія жарты ці сумныя — вырашаць вам.

Чытайце таксама:

«Будзе ведаць, адкуль родам». Беларускі расказалі, як і чаму вярталіся ў Беларусь з-за мяжы нараджаць

«Ледзь не памёр са страху». Айцішнік расказаў, як ездзіў у Беларусь прадаваць кватэру

«Выйшаў з лёгкім шкадаваннем». Беларусы расказалі, як прымалі новае грамадзянства і што рабілі са старым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
16
Ха-ха
40
Ого
5
Сумна
24
Абуральна
16
2
1 krasavika :)))/адказаць/
01.04.2024
У кагосьці працяг 8-га сакавіка
02.04.2024
🥱
04.04.2024
а Лявон з півасікам..(?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930