Знайсці
01.04.2024 / 19:471РусŁacБел

Еўрапейскім дрэвам года стаў польскі бук

Ужо трэці год запар польскае дрэва выйграе конкурс «Еўрапейскае дрэва года», арганізаваны Асацыяцыяй экалагічнага партнёрства (EPA), якая базуецца ў Бруселі.

Дрэва-пераможца

Гэтым разам пераможцам стаў манументальны бук звычайны, які расце ў старым парку Батанічнага саду Уроцлаўскага ўніверсітэта. Пераможца быў абраны з 15 дрэў з розных куткоў Еўропы, якія перамаглі ў нацыянальных конкурсах.

Польскі бук, які атрымаў мянушку «Сэрца саду», атрымаў 39 158 галасоў у анлайн-конкурсе. На другім месцы апынуўся французскі бук, а на трэцім — італьянскае аліўкавае дрэва.

Сярод іншых супернікаў польскага дрэва былі: адзін з самых вялікіх кедраў Бельгіі, 400-гадовая белая шаўкоўніца з Харватыі, 110-гадовая груша з Чэхіі, а таксама дуб Міленіум, які прадстаўляе Украіну.

Чытайце таксама:

Ад выспы да піраміды. Якія малавядомыя месцы варта наведаць у Беларусі?

«Яна вучыць любіць Беларусь». Выйшла кніга з 4000 фотаздымкаў беларускай прыроды

У Вязынцы спілавалі маляўнічыя дрэвы, нахіленыя над вадой ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
02.04.2024
перамог, як і ў мінулыя гады, таму што палякі мабілізавана за яго галасавалі. Ім не ўсё роўна за нац. гонар. За што ім рэспект
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930