Знайсці
01.04.2024 / 19:322РусŁacБел

Каталіцкія манашкі ў Мінску зладзілі на Вялікдзень прабег на самакатах 

Каталіцкія сёстры-дамініканкі ў Мінску зладзілі «Пасхальныя старты». Падчас святкавання Вялікадня, 31 сакавіка, яны праехалі на электрасамакатах па веладарожцы і апублікавалі фота і відэа са святочнага прабегу ў гісторыях на сваіх старонках у сацсетках, піша Katolik.life.

Найбольш папулярны паблік манашак-дамініканак у Беларусі — у Instagram. Яны выкладваюць кароткія ролікі, у якіх у папулярнай, сучаснай і даступнай форме расказваюць і паказваюць, што значыць быць дамініканкай, а таксама развейваюць стэрэатыпы пра манаскае жыццё.

Акрамя таго, сёстры публікуюць разнастайныя відэа пад рубрыкамі «Вера свядомая», «ДНК малітвы», «Знакі і сімвалы хрысціянства», «Духоўныя лайфхакі».

Манашкі актыўна абнаўляюць свае сацсеткі, проста і разумна тлумачаць складаныя пытанні, расказваюць пра сваё штодзённае жыцце і адпачынак.

Чытайце таксама:

Прафесар расказаў, колькі яек можна з'есці на Вялікдзень і як доўга можна трымаць вараныя яйкі на стале

Кейт Мідлтан прапусціла Велікодную службу па стане здароўя

Беларускія велікодныя традыцыі ў пытаннях і адказах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
9
Прокл/адказаць/
01.04.2024
Дурка, одно слово.
3
Злобный вожык/адказаць/
01.04.2024
Сравните стройных монашек-католичек на самокатах и православных откормленных монахинь, собирающих деньги русским солдатам на войну.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930