Знайсці
01.04.2024 / 18:253РусŁacБел

У «ЛНР» узарвалі яшчэ аднаго мясцовага калабаранта

1 красавіка ў самаабвешчанай «ЛНР» выбухнуў аўтамабіль з мясцовым чыноўнікам — намеснікам кіраўніка Цэнтра абслугоўвання адукацыйных арганізацый Валерыем Чайкам. Чыноўнік памёр на месцы.

Выбух адбыўся ў Старабельску каля філіяла Луганскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў 13:30.

Следчы камітэт Расіі распачаў па гэтым факце крымінальную справу. А яшчэ раней, у 2023 годзе, абвінавачанне ў калабарацыйнай дзейнасці Валерыю Чайку выставіла СБУ.

Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Чайка быў дэпутатам Старабельскай раённай рады. Пасля 24 лютага 2022 года ён добраахвотна перайшоў на бок акупантаў. Быў прызначаны дарадцам кіраўніка адміністрацыі Старабельскага раёна так званай «ЛНР», удзельнічаў у стварэнні акупацыйных органаў.

Сярод іншага ён быў адным з арганізатараў «адкрыцця» ў Старабельску падкантрольных РФ «мытнага паста» і мясцовага падраздзялення «МУС ЛНР».

Чытайце таксама:

«Прылепін застаўся жывы, але без геніталій» — кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці спецаперацый

«Спрацавалі хірургічна». Кіраўнік СБУ прызнаў датычнасць Украіны да пашкоджання расійскага самалёту ў Мачулішчах

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
2
Паляшук/адказаць/
01.04.2024
Малайцы ўкраінцы. Са здраднікамі размова павінна быць кароткай - квіток на канцэрт Кабзона.
5
У кас пакуль ціха/адказаць/
01.04.2024
У Беларусі ціха: усе чыноўнікі-калабаранты Масквы на месцы.
1
Кастусь/адказаць/
01.04.2024
всем здоровья в машине
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930