Знайсці
01.04.2024 / 17:325РусŁacБел

Журналістам загадалі спыніць крадзеж сувеніраў са службовага самалёта Байдэна

Праверка інвентара самалёта Джо Байдэна пасля візіту прэзідэнта ЗША на заходняе ўзбярэжжа краіны ў лютым выявіла, што ў аддзеле для прэсы адсутнічаюць некалькі прадметаў. Сярод прадметаў, якія нібыта зніклі з самалёта, — фірмовыя навалачкі, шклянкі і талеркі ў залатой аправе, піша Бі-бі-сі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Асацыяцыя карэспандэнтаў Белага дома папярэдзіла, што браць рэчы з самалёта забаронена. У мінулым месяцы асацыяцыя накіравала электронны ліст журналістам, у якім паведаміла, што такія паводзіны дрэнна адбіваюцца на прэс-пуле — групе журналістаў, якія едуць з прэзідэнтам, — а таму павінны спыніцца.

Журналістам часам на памяць дораць невялікія ўпакоўкі цукерак M&Ms, упрыгожаныя прэзідэнцкай пячаткай. Але ў той жа час і браць прадметы з лагатыпам Air Force One — у тым ліку сталовыя прыборы і ручнікі — было звычайнай справай на працягу многіх гадоў, сцвярджаецца ў справаздачах.

Самалёт Air Force One («Борт нумар адзін»), які Белы дом называе «офісам прэзідэнта ў небе», мае плошчу ў 372 квадратных метраў, размешчаную на трох узроўнях. Гэтыя памяшканні ўключаюць у сябе вялікі люкс для прэзідэнта, медыцынскі пункт з аперацыйным сталом, канферэнц-залу і сталовую, два камбузы для гатавання ежы, якія могуць накарміць 100 чалавек адначасова, а таксама спецыяльныя зоны для прэсы, VIP-персон, аховы і сакратара.

Дзякуючы перадавой авіёніцы і абароне, самалёт класіфікуецца як вайсковы самалёт, прызначаны для супрацьстаяння паветранаму нападу. Ён таксама здольны запраўляцца ў паветры, што дазваляе яму лётаць неабмежаваны час — гэта вельмі важна ў надзвычайнай сітуацыі.

Air Force One таксама забяспечаны абсталяваннем бяспечнай сувязі, што дазваляе самалёту функцыянаваць у якасці мабільнага каманднага цэнтра. На борце маецца 85 тэлефонных апаратаў, камплекты радыёстанцый і камп'ютэрных злучэнняў.

Прэзідэнт падчас палёту сядзіць наперадзе, а журналісты размяшчаюцца ў задняй частцы самалёта.

Чытайце таксама:

Байдэн другі раз назваў Пуціна «мясніком» і заклікаў дапамагчы Украіне

Трамп і Байдэн перамаглі на праймерыз рэспубліканцаў і дэмакратаў. Яны будуць вылучаныя ў прэзідэнты ЗША

Якімі могуць быць наступствы вяртання Трампа для Расеі, Украіны, Беларусі? Тлумачыць амерыканскі палітолаг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
3
Freddy /адказаць/
01.04.2024
Это не журналисты. Это байден и его вороватая семейка промышляют. Когда семья Клинтон выезжала из Белого Дома Хиллари сперла целый мебельный гарнитур. Демократам свойственны такого рода действия. 
2
реднеку на заметку/адказаць/
01.04.2024
Freddy , тебе напомнить что украли трамписты в белом доме после штурма и во что они его превратили?
02.04.2024
Freddy , ух ты - гарнитур! а не ящик гвоздей? Вы уверены?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930