Знайсці
01.04.2024 / 17:325РусŁacБел

Украінцы адбілі пад Аўдзееўкай адну з самых буйных танкавых атак за ўвесь час вайны ФОТА

Расійскія войскі здзейснілі спробу танкавай атакі, якая скончылася для іх значнымі стратамі.

Знішчаная расійская тэхніка пад Аўдзееўкай. Фота: Airborne1126 / Telegram

Здымак з дрона, на якім бачныя 17 адзінак знішчанай (або пашкоджанай і кінутай) расійскай тэхнікі, апублікавала ў сваім канале ў тэлеграме 25-я асобная Сечаслаўская паветрана-дэсантная брыгада ВСУ.

Як паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW) 30 сакавіка Узброеныя сілы Украіны, падобна, адбілі маштабную механізаваную атаку колькасцю да батальёна БТР і танкаў у раёне населенага пункта Тоненькае на захад ад Аўдзееўкі Данецкай вобласці.

ISW адзначае, што гэта была першая механізаваная атака расійскай арміі на ўзроўні батальёна ў ваколіцах Аўдзееўкі за апошнія паўгода.

Ваенны аналітык Ян Мацвееў звярнуў увагу на вялізны працэнт танкаў, якія склалі тры чвэрці ўсёй ваеннай тэхнікі. Паводле яго слоў, звычайна выкарыстоўваюць 1-2 танкі на чале калоны, далей ідуць БМП і БТР як транспарт для пяхоты. А тут у наступ былі накіраваны мінімум 36 танкаў і 12 БМП.

Паведамляецца, што ўкраінскія сілы падчас штурму знішчылі 12 расійскіх танкаў і восем БМП, а лабавая атака не змагла прарваць украінскую лінію абароны.

Адбіць атаку атрымалася дзякуючы загадзя ўсталяваным мінам і камбінацыі артылерыйскага агню з ударамі FPV-дронамі.

Расійскі ваенкар Юрый Кацянок прычыну значных страт бачыць у непісьменным камандаванні:

«Бяда, калі галоўным стымулам з'яўляецца мара пра генеральскае званне, а ўсё астатняе, у тым ліку зберажэнне людзей, адыходзіць на задні план. Ні на адной вайне нельга мінныя палі размініраваць падраздзяленнямі».

ISW адзначае, што гэта першае паведамленне аб прыцягненні падраздзяленняў 90-й танкавай дывізіі да штурмаў пасля захопу Аўдзееўкі, якія разам з іншымі расійскімі падраздзяленнямі і спалучэннямі, верагодна, уяўляюць значным аператыўным рэзервам. Іх выкарыстанне можа сведчыць пра намер расійскага камандавання працягваць і актывізаваць намаганні наступаць на захад ад Аўдзееўкі.

З іншага боку, правал атакі можа сведчыць, што падраздзяленні аператыўнага рэзерву Расіі ў раёне Аўдзееўкі могуць быць занадта дэградаванымі або па іншых прычынах няздольнымі ўзначаліць далейшае прасоўванне ў кароткатэрміновай перспектыве.

Як адзначае Forbes, тое, што ўкраінцы змаглі перамагчы такія буйныя і добра ўзброеныя расійскія сілы, сведчыць, што нягледзячы на недахоп асноўных боепрыпасаў украінскія брыгады па-ранейшаму здольныя арганізаваць жорсткую абарону — часта з выкарыстаннем камбінацыі мін, артылерыі, супрацьтанкавых ракет і FPV-дронаў.

Чытайце яшчэ:

«16 тысяч беззваротных страт». Аўдзееўка вачыма расійскіх ваенкараў

Зяленскі: Украінскім войскам удалося стрымаць расійскі наступ

ЗША збіраюцца пераняць украінскі вопыт выяўлення дронаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
80
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
А-ля Курская бітва/адказаць/
01.04.2024
Крамлёўскія ваякі ўсё яшчэ кіруюцца догмамі савецкіх маршалаў Другой сусветнай. То мясам спрабуюць фронт перарываць, то бранетанкавым кулаком.
7
Mikołaj z Lublina /адказаць/
01.04.2024
Za ostatni rok, Nasza Niwa stała się ukraińską media. O protestach rolników nic, strajk na granicy nic, o Wielkanocy też praktycznie nic! Hańba!
1
Максим Дизайнер/адказаць/
02.04.2024
А-ля Курская бітва

Хотел написать тоже самое. Совковые тупорылые свиньи из высшего командования имитируют бурную деятельность, и из штанов выпрыгивают, чтобы выслужиться. Херачить по одной простреленной дороге танк за танком. Один в один ситуация со 155-й ротой морской пехоты. Прямое попадание в БМП, едет дальше, еще одно. За ними следующие камикадзе через пол часа по этой же дороге. На следующий день - тоже самое.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930