Знайсці
06.04.2024 / 18:124РусŁacБел

У якіх гарадах Беларусі колькасць насельніцтва вырасла з 2000 года РЭЙТЫНГ

«Наша Ніва» параўнала, наколькі змянілася насельніцтва ў розных гарадах Беларусі ад пачатку стагоддзя. 

Мы нанеслі на карту ўсе беларускія гарады і райцэнтры, у якіх цяпер жыве больш чалавек, чым у 2000 годзе. Іх налічыўся 31.

Гарады, у якіх колькасць насельніцтва вырасла больш, чым на 20%, пазначаныя зялёным. Тыя, дзе стала на 10-12% больш жыхароў, — жоўтым. А дзе колькасць насельніцтва вырасла менш, чым на 10% — аранжавым.

Можна вылучыць чатыры асноўныя групы гарадоў.

1) Мінск і ваколіцы

У самой сталіцы колькасць насельніцтва вырасла на 18,4%, у спадарожніках яшчэ больш. Адметна, што сярод бліжэйшых райцэнтраў большай папулярнасцю карыстаюцца тыя гарады, якія знаходзяцца бліжэй да трасы М1. То-бок Стоўбцы, Узда і нават Нясвіж разрастаюцца больш за Валожын ці Чэрвень.

2) Брэст і брэсцкае Палессе

Сярод істотных фактараў большая доля прыватнага бізнэсу ў эканоміцы, чым на ўсходзе Беларусі — а значыць, і вышэйшы ўзровень дабрабыту. Блізкасць да Польшчы і Украіны традыцыйна спрыялі гандлю. А распаўсюд пратэстантызму прывёў да росту нараджальнасці. У выніку ў плюс Брэст з Жабінкай, і больш далёкія Столін і Іванава.

Натуральна, мае значэнне і больш камфортны клімат, чым на ўсходзе ці поўначы Беларусі.

3) Чарнобыльскія гарады Гомельшчыны

Брагін, Лельчыцы, Карма, Чачэрск, Нароўля, Ветка — ва ўсіх гэтых гарадах і мястэчках колькасць насельніцтва павялічвалася. Цяжка вылучыць адну канкрэтную прычыну.

Па-першае, дзяржаўныя праграмы аднаўлення пацярпелых тэрыторый і звязаныя з імі льготы.

Па-другое, кліматычныя ўмовы, якія сыгралі ў плюс таксама, як і ў сітуацыі з Брэстчынай.

Магчыма, адыгрывае ролю і той факт, што адразу пасля Чарнобылю колькасць насельніцтва ў рэгіёне істотна скарацілася. З цягам часу людзі сталі вяртацца ў родныя мясціны. А паколькі мы параўноўваем сітуацыю з 2000-м, то і складваецца ўражанне істотнага росту.

4) Астравецкая АЭС

Будаўніцтва АЭС прывяло да выбуховага развіцця Астраўца, сталі карыстацца папулярнасцю і Ашмяны. У трэцім горадзе рэгіёна, у Смаргоні, насельніцтва ўсё ж зменшылася, але мінімальна.

***

Удакладнім, што ў кожным канкрэтным выпадку могуць уплываць і іншыя невідавочныя фактары. Напрыклад, у рэйтынг патрапіў Віцебск, хоць сітуацыі па ўсёй Віцебшчыне (як і па Магілёўшчыне) выглядае крайне дэпрэсіўна.

Але ў чым феномен Віцебска? Рэч у тым, што ў 2017 годзе ў склад горада ўключылі пасёлак Руба з 7500 жыхарамі. Яны засталіся жыць там, дзе і раней, але фармальна сталі віцебчукамі.

Падобная сітуацыя і з Гомелем. У 2016-м у склад абласнога цэнтра ўключылі 10-тысячную Касцюкоўку.

20002024Рост
1Астравец86661511674,43%
2Лагойск96641556561,06%
3Смалявічы141072267960,76%
4Фаніпаль113871825260,29%
5Заслаўе131181740732,70%
6Брагін3490457030,95%
7Лельчыцы99121233424,44%
8Дзяржынск239632979624,34%
9Карма6357783723,28%
10Брэст28738434447019,86%
11Гродна30238436111519,42%
12Мінск1683135199286218,40%
13Чачэрск7618892717,18%
14Нароўля7322837114,33%
15Столін122101378512,90%
16Жабінка128061441812,59%
17Узда94901061911,90%
18Ашмяны150681678711,41%
19Ветка7732859911,21%
20Маларыта115291273510,46%
21Нясвіж144781596810,29%
22Жодзіна59457637447,21%
23Стоўбцы16555177377,14%
24Жлобін72155768446,50%
25Кобрын50947526353,31%
26Гомель4856005011023,19%
27Ліда1007461039163,15%
28Віцебск3479273583953,01%
29Баранавічы1680961713611,94%
30Іванава16004161721,05%
31Клецк11187112480,55%

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
5
Ха-ха
11
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
6
0
Илья/адказаць/
03.04.2024
В чернобыльских районах выросло население, т.к. недвижимость была дешевле, чем везде.
0
Таіці/адказаць/
06.04.2024
Ішчо вырасла ў аграгарадках каля злавешчага NATO. Очэнь вырасла я прама скажу. Там ужэ прыходзіцца на аднаго вылупіўшагася да 1994 года па дзесяць завезеных пасля 2020... Да Куйрам-Байрам ішчо ў Бярэсьці канешне яшчэ не дайшло але здаецца міне хутка на глобусе будзіт ішчо адна мусульманская краіна Браслаўскіх азёр )))
3
Ад прадзедаў, спакон вякоў, мне засталася спадчына. /адказаць/
06.04.2024
Па- першае: не Мінск, а Менск, не Гродно, а Гародня, не Брэст, а Бярэсце. Па-другое: а дзе статыстыка нашых спрадвечных гарадоў Смаленска, Невеля, Веліжа, Вільні, Вількаміра, Еўя...? Гдзе? Не, я разумею, што дарэмна чакаць адказу ад, хто нават не ведае назвы гарадоў сваёй дзяржавы, ды карыстаецца іх польска- расейскамі назвамі, але ж калі маўчаць, то вы так будзеце жыць і далей, як непісьменные бздуры. Але відавочна, вам так нават падабаецца. Такі вы народзец.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930