Знайсці
01.04.2024 / 15:208РусŁacБел

У Расіі нацыяналізуюць найбуйнейшую макаронную фабрыку «Макфа»

СМІ назвалі суму арыштаваных актываў па пазове аб канфіскацыі «Макфы» — 100 трлн. расійскіх рублёў (больш за 1 трыльён еўра). Гэта сума перавышае рублёвую грашовую масу ў звароце РФ.

Судовы прыстаў наклаў арышт на рахункі і актывы сваякоў экс-дэпутата Дзярждумы Вадзіма Белавусава і былога губернатара Чалябінскай вобласці Міхаіла Юрэвіча для забеспячэння пазову Генпракуратуры аб спагнанні маёмасці найбуйнейшага ў Расіі вытворцы макароны «Макфа» і афіляваных фірмаў у інтарэсах дзяржавы, піша РБК. 

У пастанове прыстава гаворыцца, што сума арыштаваных актываў складае 100 трлн. рублёў, паведамляе, азнаёміўшыся з дакументам, ТАСС.

Указаная сума перавышае рублёвую грашовую масу ў звароце (агрэгат М2): па даных ЦБ РФ, на 1 сакавіка яна складала 99,4 трлн руб. Ва ўрадзе пытанне РБК аб анамальнай суме, указанай у дакументах прыставаў, пераадрасавалі ў Генпракуратуру РФ. 

Таксама па рашэнні Цэнтральнага раённага суда Чалябінска арыштаваныя 100% акцый афіляваных з «Макфа» і яе ўладальнікамі кампаній. Гэтыя меры закранулі «Першы хлебакамбінат», «СМАК», «Новая пяцігодка», «Даўгоўскае» і іншых. 

Генпракуратура РФ лічыць, што «Макфа» і шэраг іншых прадпрыемстваў, уключаючы «Смак» і «Чалябінскаблгаз», маюць карупцыйнае паходжанне, паколькі іх бенефіцыяры — Юрэвіч і Белавусаў — займаліся бізнесам, працуючы ў органах дзяржулады, і «на працягу многіх гадоў парушалі ўстаноўленыя антыкарупцыйным» заканадаўствам забароны і абмежаванні», пісаў «Коммерсант». 

Юрэвіч з 2000 па 2005 год быў дэпутатам Дзярждумы, затым да 2010 года ўзначальваў Чэлябінск, а пасля да 2014 года — Чалябінскую вобласць. Белавусаў з 2011 па 2023 год быў дэпутатам трох скліканняў Дзярждумы РФ.

Чытайце таксама:

Пуцін даручыў зрабіць эканоміку Расіі чацвёртай у свеце да 2030 года

Беларусь ператворыцца ў Паўночную Карэю ці да такога не дойдзе?

Белстат: ВУП Беларусі за два месяцы вырас на 4 працэнты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
27
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
0
Paliašuk/адказаць/
01.04.2024
Цяпер локшыны на вушы рускім будуць развешваць не толькі салаўёў, кісялёў, скаба і сіман'ян.
1
Апрель/адказаць/
01.04.2024
Янка, где ты надзвыйчайную ситуацию нашел, непонятно?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
02.04.2024
даведка

Где вы там нашли твердые сорта?В надписи на упаковке?Все твердые сорта "уезжают" в ЕС, а оттуда "приезжают" на совместные итальянско-российские предприятия, например, Барилла, которые благополучно, наплевав на все санкции, производят под Москвой  "итальянские" макароны, с соответствующей такой "логистике" ценой. Это, как в нулевых, российская рыба в местах промысла была дороже, чем в Москве, потому что улов ехал нужным людям в логистические центры на другой конец страны, а оттуда возвращался обратно рыбакам. Насчет значимости национализации "Макфы". Посмотрите, что в основном в гиперах берут эти потомки колхозников и пролетариев, не знающие, как выглядит нормальная еда?Вот эту самую "Макфу". И как вы думаете, кто первый побежит под Сувалки защищать батьку и родину?Профессор университета?Нет, вот эти самые любители мусорной еды, центрального отупения, и чарки со шкваркаю, типа Кокобая.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930