Знайсці
20.02.2024 / 16:323РусŁacБел

Лукашэнка пракаментаваў зліў пра вакцыну для «Першага»

Аляксандр Лукашэнка 20 лютага на нарадзе па бяспецы адрэагаваў на інфармацыю кіберпартызанаў пра тое, як чыноўнікі падманвалі людзей падчас кавіду, а для Лукашэнкі і яго сямʼі былі адпраўленыя прышчэпкі ад вірусу. Пра падман людзей Лукашэнка нічога не адказаў, але абверг, што прывіваўся.

«Я сёння прачытаў абсурдную рэч: аказваецца, у час пандэміі для прэзідэнта Беларусі быў сфармаваны нейкі там запас вакцын, — сказаў Лукашэнка. — Але я ўвогуле не вакцынаваўся. Я не вакцынаваўся, і маю пазіцыю вы ведаеце ў сувязі з гэтай пандэміяй». Тым не менш такі інфармацыйны ўкід быў зроблены, прычым са спасылкай на нейкія размовы медыкаў, якія абмяркоўвалі, дзе схаваць вакцыну. «І на што спасылаюцца? Што кіберпартызаны або Нехта там узламалі нейкі акаўнт, сайт або сервер», — паказаў абазнанасць Лукашэнка. 

Ён дадаў, што пытанні, якія датычацца вакцын або дактароў для яго асабіста, не ўваходзяць у кампетэнцыю звычайных медыкаў. 

«Якія дактары будуць абмяркоўваць лекі, вакцыны для прэзідэнта? Начальнік службы бяспекі — адзіны чалавек, які можа ведаць гэту інфармацыю. Але ён упершыню чуе тое, аб чым я сказаў», — аргументаваў Лукашэнка. 

«Яшчэ раз падкрэсліваю: я чалавек, які не вакцынаваўся», — дадаў ён.

Размовы, якія паказваюць, як чыноўнікі падманвалі людзей падчас кавіду, а для Лукашэнкі і яго сям'і былі адпраўлены прышчэпкі ад гэтага вірусу, злілі кіберпартызаны. 

Адна са злітых размоў — паміж начальніцай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінгарвыканкама Наталляй Баярскай і галоўным доктарам Мінскай абласной дзіцячай бальніцы Дзмітрыем Зайцавым.

У размове Баярская кажа, што знайшла пяць доз першага і другога кампанентаў прышчэпкі з тэрмінам прыдатнасці да верасня 2021 года.

«У чацвер Матронкіна з раёна прывязе яе вам. Захоўвайце яе як зрэнку вока. Гэта будзе для «Першага» і ахвотных, можа быць, сямʼі. Але ў панядзелак да вас прыйдзе Румас».

Таксама ў расследаванні прыводзіцца фрагмент размовы, дзе чыноўнікі дамаўляюцца падманваць людзей. Але гэта Лукашэнка не пракаментаваў.

Чытайце яшчэ:

У чарзе на прышчэпку ад кавіду ў «Экспабеле» стаіць сто чалавек ФОТА

Пункт вакцынацыі ад кавіду ў «Экспабеле» — усё. Прышчэпкі больш рабіць не будуць

Лукашэнка заявіў, што перахварэў на амікрон. Што ён рабіў апошнія два тыдні і што павінен быў рабіць

Намесніца міністра аховы здароўя адмовілася адказваць на пытанні журналістаў на брыфінгу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Ёсік/адказаць/
20.02.2024
Каб не было праўдай, маўчаў бы. Хлус
0
Харош заливать/адказаць/
20.02.2024
Кто тебе поверит? Ты же памятник!
3
Янка/адказаць/
21.02.2024
известная история, как Лукашенко проверял российскую поделку на Массандре, после чего та отьехала на больничный. 
в Канаде бустер накатило только 2.6% населения, и только гении из оппозиции в Варшаве и Вильне до сих пор уверены, что это супер для здоровья.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930