Знайсці
14.02.2024 / 14:203РусŁacБел

На крамы «Міла» накінуліся за рэкламу з Перліным

З'яўленне былога вядучага БТ у рэкламе касметычных крам прывяло прапаганду ў шаленства.

Сёння ў сторыс інстаграма сеткі касметычных крам «Міла» з'явілася рэклама з Яўгенам Перліным. Перлін быў вядучым на БТ, сышоў адтуль у 2020-м. Цяпер вядзе вяселлі і карпаратывы.

Азаронак абурыўся:

«Мілу» жыццё нічому не вучыць».

І дадаў, што за 3 гады нічога не забыта. 

Некаторыя прапагандысцкія каналы ўгледзелі ў гэтым яшчэ адну крамолу: нібыта «Міла» запусціла гэту рэкламу спецыяльна перад выбарамі.

Сетцы крам давялося ў выніку выдаліць рэкламу. 

Гэта не першы выпадак, калі крамам даводзіцца здымаць рэкламу. Так, напрыклад, «Еўраопт» прыбраў банер з блогерам Дзім Дзімычам пасля атакі даносчыцы Вольгі Бондаравай, а краме «Контэ» давялося выдаляць рэкламныя пасты ў сацсетках з актрысай Сашай Борціч.

@nashaniva У Азаронка зноў прыгарэла! Прычынай стала рэклама сеткі «Міла», у роліку якой зняўся Яўген Перлін #азаренок#нашаніва#беларусь#григорийазаренок#навіны#новостибеларусь#беларусьсейчас#магазин♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Чытайце таксама:

«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК

Чарговая спецмісія Бондаравай. Гэтым разам над «Еўраоптам»

Марка адзення Conte размясціла рэкламу з актрысай Сашай Борціч, але неўзабаве выдаліла. Што здарылася?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
22
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16
1
даведка/адказаць/
14.02.2024
«Мила» запустила эту рекламу специально перед 14 февраля... Странно, что этого не поняли Азарёнок и Пустовой.
6
Школьнік 8 клас/адказаць/
14.02.2024
Я нешта прапусьціў, таварыш Перлін ужо ў апазіцыі? Не, ну а што..Дудзінскі ж пераабуўся, і ўсім норм. Пераабуецца і гэты. Будзе спяваць пра Жыве Беларусь.
1
Влад/адказаць/
15.02.2024
Насчёт "давялося" не понят. детей в заложники взяли? Пальцы защемили в тиски? Почему "давялося"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера