Знайсці
13.02.2024 / 22:113РусŁacБел

Сілавікі прыйшлі ў мінскую прыватную кінастудыю «Белраскіно», якая здымае расійскую прапаганду

Пра тое, што сілавікі прыйшлі ў студыю, якая займаецца вытворчасцю расійскага прапагандысцкага праекта Russian Gate, паведаміў тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд». Інфармацыю каналу пацвердзілі супрацоўнікі кампаніі і іх знаёмыя.

Акцёры на здымках прапагандысцкага серыяла Russian Gate. Фота: Еўрарадыё

На студыі быў затрыманы Павел Грыцэнка, ён адказваў у кампаніі за фінансавыя пытанні. 

Яшчэ праз данос арыштавалі некалькі супрацоўнікаў і акцёраў масавых сцэнаў.

Таксама раней затрымлівалі іншых супрацоўнікаў кампаніі. Яны трапілі на Акрэсціна, дзе ім далі 14-15 сутак адміністратыўнага арышту па артыкуле «Хуліганства». Большасць з іх адбыла тэрмін і выйшла на волю.

Праект Russian Gate — гэта серыял, у якім адлюстраванае крамлёўскае бачанне актуальных геапалітычных працэсаў. Ён з мінулага лета здымаецца ў некалькі краінах. У Беларусі яго вытворчасцю займалася студыя «Белраскіно», якой валодаюць Вольга і Яўген Арандарэвічы. Апошні мае сувязі з сынам Лукашэнкі, Віктарам. 

Чытайце таксама:

У Баранавічах затрымалі трох чалавек за ўдзел у мітынгу 2020 года

Брэсцкага футбаліста затрымалі за сутэнёрства. А заадно і за палітыку

У Лунінцы затрымалі былога сябра ЦК БСДП Анатоля Прышчыка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Дон/адказаць/
13.02.2024
Зачысціць там усё як сьлед каб ніводны маскавіт і падмаскалік не выслізнулі.
13.02.2024
"У Беларусі яго вытворчасцю займалася студыя «Белраскіно», якой валодаюць Вольга і Яўген Арэндарэвічы. Апошні мае сувязі з сынам Лукашэнкі, Віктарам." Кабанчык саспеў.
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/336194
0
даведка /адказаць/
14.02.2024
Пока силовики защищали эту киностудию, её актёр Руслан Чернецкий выступил как кандидат в депутаты на госТВ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера