Знайсці
13.02.2024 / 19:213РусŁacБел

Мужчына, якога злавілі ў аўтобусе без квітка, назваўся чужым іменем. Вынікі горшыя, чым калі б заплаціў штраф

Жыхар Мінска ехаў у грамадскім транспарце, не заплаціў за праезд і яго злавілі кантралёры. Замест каго, каб назваць сваё імя, ён даў звесткі свайго калегі, а таму праз пэўны час прыйшла квітанцыя на аплату штрафу. Пасля таго ўсё закруцілася для нешчаслівага зайца зусім неспадзявана, паведамляе sb.by.

Здымак ілюстрацыйны

Незаслужана аштрафаваны чалавек прыйшоў на прыём да ўчастковага і расказаў, што атрымаў ліст з паведамленнем аб тым, што супраць яго завялі справу за неаплату штрафу за безбілетны праезд у грамадскім транспарце. Але ён сам не мог зрабіць такое парушэнне ў прынцыпе, бо транспартам не карыстаецца.

Неўзабаве высветлілася, што чужым імем прадставіўся былы калега мужчыны, з якім раней яны працавалі ў адной арганізацыі. Парушальніка хутка вылічылі. Ён тлумачыў, што, маўляў, думаў, што за гэта нікому нічога не будзе. Аднак у выніку супраць яго распачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных.

Цяпер парушальніку пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, арышту, абмежавання волі тэрмінам да двух гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Чытайце таксама:

На чыгунцы за год налавілі больш за 6000 зайцоў

«Гэта заўсёды так будзе?» Мінчанка здзівілася незвычайнаму кантролю ў аўтобусе

Міліцыя знайшла жанчыну, якая спрытна збегла ад кантралёраў

Дзяўчына з Брэста дамаглася праз пракуратуру адмены штрафу за безбілетны праезд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
31
Ха-ха
13
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
5
2
Петро/адказаць/
13.02.2024
А что делать если система оплаты неудобная. Картой до сих пор нельзя оплатить. Не считая всяких убогих костылей типа оплати . Вот и айти страна на деле, а не на словах.
2
Хамса/адказаць/
13.02.2024
Дык то ж мухчына. А вось жанчына нікога не падстаўляла, калі яе кантралёры прышчучылі, проста скокнула ў фортку і ўцякла ад іх. Тут і фота некалі было, з месца падзеяў, калі хто ня верыць. Вучыцеся, мухчынкі.
0
Mafkees /адказаць/
14.02.2024
Был какой-то чемпионат зимой в Раубичах где-то в хз 2002-3г и меня студента приняли там с бчб флажком и отвели в такой милицейский грузовик-офис. Я там тоже представился данными лучшего друга у которого бацька был начальником всех танков в стране, и я об этом с гордостью сообщил,между делом. Так этот старший милицейский повелся и на измене спрашивал что мне в этой стране не нравится ,ведь у меня все есть? Я ему сказал что такие как он не нравятся,короче в итоге меня просто отпустили,а флажок не отдали. Получилось прикольно,мне понравилось.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера