Знайсці
13.02.2024 / 19:1614РусŁacБел

Вера Палякова-Макей: Муж выхоўваў мяне ў спартанскіх умовах

У праекце БелТА «У тэме» Вера Палякова-Макей раскрыла некаторыя падрабязнасці сваіх адносін з мужам, памерлым міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. А таксама назвала яго любімы спектакль і распавяла пра свае паводзіны ў высокіх кабінетах.

Вера Палякова-Макей падчас размовы. Скрын відэа: beltavideo / YouTube

Вера Палякова-Макей згадвае, што атрымаць пахвалу ад мужа для яе было як атрымаць Оскар. Па словах жанчыны, Уладзімір Макей ніколі яе не хваліў: «Калі ён мне гаварыў «нармальна», гэта значыць, што я геніяльна сыграла на сцэне. «Нармальна» — гэта найвышэйшая ступень пахвалы».

Актрыса заўважае, што ва ўсіх складвалася ўражанне, што ёй «дзьмуць у попу, закрываюць усе пытанні». А насамрэч, пераконвае Палякова-Макей, так не было: «Мая мама, а пасля мой муж выхоўвалі мяне ў спартанскіх умовах».

«Ён дастаткова жорстка выхоўваў ува мне байца»

Калі Веру Палякову-Макей пытаюцца, чаму яна і Уладзімір Макей навучыліся адно ў аднаго, яна адказвае: «Адзінае, чаму на сто адсоткаў навучыў мяне мой муж, гэта трымаць удар. Таму што я змагалася ў першую чаргу з ім. З тым, каб ён мяне не ўсадзіў у хаце, каб я атрымала пэўныя ўзнагароды».

Адносна ўзнагарод актрыса адзначае, што Уладзімір Макей быў адзіным чалавекам, які выкрэсліваў яе прозвішча з усіх спісаў. «Прычым усе ведалі, што я ўжо заслужыла сваёй колькасцю роляў, тым, што я рабіла і гэтак далей. Але ён заўсёды прынцыпова выкрэсліваў. Далей прэзідыума Саўміна не ішоў ні адзін мой дакумент».

Актрыса заўважае, што на медаль Францыска Скарыны яе прозвішча падавалі шэсць разоў. «І шэсць разоў ён мяне выкрэсліваў», — згадвае Вера Палякова-Макей і дадае:

«Калі ён лічыў, што я не павінна ўдзельнічаць у нейкім праекце, ён казаў: «Не. Ты не будзеш у ім удзельнічаць. Ён заўсёды рабіў так, як на той момант бачыў і лічыў неабходным. Ён казаў: «Твой час прыйдзе. Я бачу, я адчуваю». Ён дастаткова жорстка выхоўваў ва мне байца».

Згадваючы пра такія адносіны, актрыса заўважае: «Можа быць, ён і меў рацыю. Бо ў той сітуацыі, у якой я цяпер аказалася, каб у мяне не было такой вытрымкі, каб я была проста творчай асобай, то хіба што я б рассыпалася. А я спрабую даказваць, што я самастойная адзінка і ўсё роўна вытрываю, выжыву і буду змагацца да апошняга».

Пра размовы ў высокіх кабінетах

Вера Палякова-Макей распавяла, што яна, як і ўсе творчыя людзі, вельмі эмацыйная. Калі ў рамках тэатру ў яе атрымліваецца наладзіць камунікацыю, то ў размовах з чыноўнікамі гэта рабіць складаней.

«У рамках тэатра гэта працуе, таму што ўсе эмацыйныя. Падняліся, накрычалі адзін на аднаго і прыйшлі да кансенсусу. На самой справе творчыя людзі — эмацыйныя. І любы круты прадукт нараджаецца толькі ў эмоцыях. Ён не можа нарадзіцца, калі мы будзем ціха шыпець адзін на аднаго. Мы ўсё роўна будзем спрачацца і даказваць. Але калі пачынаеш так эмацыйна спрачацца і даказваць недзе ў высокіх кабінетах, гэта, зразумела, іх выбівае. І я часта потым перажываю, што не стрымалася», — тлумачыць артыстка.

Па словах Веры Паляковай-Макей, ёсць людзі, якія добра да яе ставяцца ў высокіх кабінетах і гавораць перад пачаткам размовы: «Вось бачыце, тут кнопка. Толькі пачніце эмацыянаваць, націсну — і токам стукне».

Актрыса разумее, што такім чынам яе перасцерагаюць на нейкай нарадзе, бо ведаюць, што яна не зможа маўчаць і будзе гаварыць тое, што думае. Але просяць гаварыць спакойным голасам і канструктыўна.

«У 80% выпадкаў у мяне гэта атрымліваецца. Але ў 20% усё роўна мяне перыядычна зрывае», — дзеліцца жанчына і дадае:

«Калі я ведаю, пра што будзе размова, то я маральна рыхтуюся, п'ю заспакаяльнае. А калі мне на нарадзе гавораць нешта, чаго я не чакала, і я разумею, што гэтага нельга рабіць, гэта няправільна, то тады ўсё… Гэта «трын-трын-трын» — я панеслася на белым кані. Так, я ўзрыўны чалавек. Але артыст не можа быць іншым».

«Няважна, колькі дзён у нашым жыцці. Важна, колькі жыццяў у нашых днях».

Вера Палякова-Макей адзначае, што яна максімальна ўвасабляецца ў ролі. «Я заўсёды плачу, пакутую і смяюся па-сапраўднаму на сцэне. Я абсалютна жыву роляю».

Актрыса згадвае, што аднойчы грала спектакль «Сродак Макропуласа»:

«Мне там было 337 гадоў. Такая містычная, вельмі філасофская драма. Гэта адзін з самых любімых спектакляў майго мужа. Я вывела там формулу, аб чым гэты спектакль — «няважна, колькі дзён у нашым жыцці. Важна, колькі жыццяў у нашых днях».

Вера Макей-Палякова сцвярджае, што з таго часу, як яна вывела гэтую формулу, яна яе і прытрымліваецца.

@nashaniva Цяжкае жыццё удавы Уладзіміра Макея #макей#нашаніва#беларусь#мидбеларусь#навіны#новостибеларусь#беларусьсейчас♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце яшчэ:

Вера Палякова-Макей: Я зрабіла б усё магчымае, каб змяніць тыя абставіны, якія са мной адбыліся

Вера Палякова-Макей расказала, колькі ў ТЮГу спектакляў на беларускай мове

Вера Палякова параўнала сябе з Васай Жалязновай. Прыгадалі, а што было з мужам Жалязновай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
25
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
12
0
Латентная феминистка/адказаць/
14.02.2024
Как она смеет играть Маргариту?
0
А кто это /адказаць/
14.02.2024
Вроде говорят, что это актриса погорелого театра...никто не знает, где находится в Минске театр им.Погорелы? Первый раз о нем слышу, хочется сходить на спектакль погорелый с погорелыми актерами и съесть погорелый попкорн
0
Боўдзіла/адказаць/
14.02.2024
Макей, распарадак дня.

9.00-18.00 -- лізаць сраку дыктатару, поўзаць, цярпець ад яго, прыніжацца.

Пасля 18.00 -- выхоўваць жонку.

Класіка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера