Знайсці
13.02.2024 / 17:5820РусŁacБел

Лукашэнка раскрытыкаваў ВНУ за выкладанне непатрэбна складанай матэматыкі

На нарадзе з рэктарамі Лукашэнка, апрача крытыкі Колевага падручніка па філасофіі, крануўся таксама нібыта занадта складанай навучальнай праграмы ў адной са сваіх альма-матэр — Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Паводле яго слоў, і яму самому яна ў свой час не надта давалася, а цяперашнім загадчыкам фермаў і зусім не ў каня корм.

Скрыншот з відэа

Падчас дакладу рэктара БСГА Лукашэнка перабіў яго і заглыбіўся ў працяглыя разважанні з аўтабіяграфічнымі элементамі ў аснове:

«Вам гаворыць чалавек, які як другую адукацыю скончыў вашу акадэмію… Я ўсвядомлена пайшоў на эканамічны факультэт. Таму што я ведаў, што ў сельскай гаспадарцы мне патрэбна будзе эканоміка. Усё астатняе — раслінаводства, жывёлагадоўля і іншае, — я там асвою на практыцы, ды я вясковы, я ведаю, як даіць карову, карміць, і іншае. 

Але калі я патрапіў на эканамічны факультэт, я там ледзь з глузду не з'ехаў. Праз нейкі час, будучы гісторыкам, мне падсунулі матэматыку. Статыстыка на такім узроўні, я прэзідэнт цяпер, успамінаю тое і думаю — навошта мне гэта было? Я гэта ўсё адсейваў, вядома… Я ведаў, што мне трэба. 

Я таму задаю пытанні і выказваю патрабаванні да вашых праграм. Бачу загадчыцу фермы. Якая з тэхнікума там і гэтак далей… Папрацавала крышку пасля каледжа.

Выдатны спецыяліст! Але да вас яна не пойдзе, яна баіцца вашай праграмы. Яна баіцца вучыцца там, у гэтай акадэміі. Навошта мы такім людзям, добрым спецыялістам у жывёлагадоўлі, запраста працуе за заатэхніка, навошта мы падсоўваем такім людзям у заатэхніі такую праграму, што яны з глузду з'язджаюць?» 

Рэктар Горацкай акадэміі паспрабаваў запэўніць, што праграмы ўжо спрашчаюцца, але Лукашэнка яго перабіў:

«Не, спрашчацца не трэба. Трэба ім прапанаваць тое, што ім трэба».

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра падручнік Колі па філасофіі: Які кашмар, што яны напісалі — гэта жах

Лукашэнка паставіў задачу — страсянуць ВНУ

«У нас адкрыўся партал у пекла». Тур наракае на няправільны народзец, які «злоўжывае» зваротамі да Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
34
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4
0
шуняўка/адказаць/
13.02.2024
Беларуская выведка, Інспектаваў с/г у Чуйскай даліне?
0
Беларуская выведка/адказаць/
13.02.2024
шуняўка, ему допинг больше не нужен, он уже и собственными силами успешно справляется
0
Дояр-механизатор/адказаць/
14.02.2024
Ура! Будем ходить пьяные и дурные!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера