Знайсці
13.02.2024 / 16:003РусŁacБел

Сенат ЗША падтрымаў законапраект аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Тайваню на 95 мільярдаў даляраў

Зараз яго павінна разгледзець Палата прадстаўнікоў, якая кантралюецца рэспубліканцамі.

Кангрэс ЗША. Фота: J. Scott Applewhite / AP

Сенат ЗША ўхваліў законапраект, які прадугледжвае 95 мільярдаў даляраў на дапамогу Украіне, Ізраілю і Тайваню. За законапраект прагаласавалі 70 сенатараў, супраць — 29, паведамляе «Дождь».

Цяпер праект павінна разгледзець Палата прадстаўнікоў, дзе большасць належыць рэспубліканцам. Спікер ніжняй палаты парламента Майк Джонсан ужо раскрытыкаваў дакумент з-за таго, што ў яго не ўключылі бюджэт на ўзмацненне мяжы з Мексікай.

«Паколькі Сенат не атрымаў ніводнай змены адносна пытання ўмацавання паўднёвай мяжы, палаце прадстаўнікоў давядзецца працягваць дзейнічаць па ўласнай волі па гэтых важных пытаннях», — сказаў Джонсан.

Папярэдняя версія законапраекта, узгодненая сенатарамі, прадугледжвала 20 млрд даляраў на бяспеку мяжы. Аднак тады Майк Джонсан назваў праект «мёртванароджаным». У выніку 7 лютага рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў яго заблакавалі.

Рэспубліканцы настойваюць на тым, што дапамога Украіне павінна быць увязана з маштабнымі рэформамі ў сферы іміграцыі і перагляду палітыкі выдачы прытулку ў ЗША. У снежні 2023 года яны сваім галасаваннем у Сенаце ўжо блакіравалі законапраект.

Белы дом раней неаднаразова заяўляў, што без ухвалення гэтага фінансавання грошай на падтрымку Украіны ў ЗША не будзе. Байдэн называў такі расклад «падарункам» для Уладзіміра Пуціна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
Dziaŭbo/адказаць/
13.02.2024
Zahulalisia ŭ vybary...
1
Няхай Байдэна пераможа/адказаць/
13.02.2024
Цяпер справа за Кангрэсам, але там мала шанцаў!
1
Сярожа /адказаць/
14.02.2024
Такое впечатление что республиканцев в конгресс набирают на стометровке. Такую продажность ещё поискать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера