Знайсці
10.02.2024 / 21:1310РусŁacБел

Літва прызнала былога міліцыянта Маціевіча пагрозай нацбяспецы

Літоўскі Дэпартамент міграцыі прыняў рашэнне забараніць грамадзяніну Беларусі, былому супрацоўніку міліцыі Аляксандру Маціевічу ўезд у Літву на той падставе, што ён уяўляе пагрозу дзяржаўнай бяспецы, паведаміла агенцтва BNS. 

«Атрымаўшы інфармацыю аб тым, што гэты чалавек уяўляе пагрозу для дзяржаўнай бяспекі, Дэпартамент міграцыі прыняў рашэнне забараніць уезд у краіну гэтаму іншаземцу», — паведаміў прэс-сакратар Дэпартамента Рокас Пукінскас.

Былы лідскі міліцыянт Аляксандр Маціевіч, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, каля 1,5 года жыў у Літве і займаўся ўстаноўкай вокнаў. Інфармацыю пра яго выявіла арганізацыя «Белпол», якая перадала інфармацыю літоўскім органам. 

1 лютага 2024 года Дэпартамент міграцыі паведаміў, што прынята рашэнне аб пазбаўленні грамадзяніна Беларусі Аляксандра Маціевіча часовага дазволу на жыхарства ў Літве, паколькі ён не задавальняе ўмовам, якія дзейнічаюць у дачыненні да асоб, якім выдаюць такі дакумент. Маціевіч, не чакаючы далейшага развіцця падзей, неадкладна вярнуўся назад у Беларусь.

Паводле інфармацыі МУС Літвы, першы раз Маціевіч прыехаў у Літву з Польшчы, у яго была нацыянальная віза іншай краіны Еўрасаюза. У лістападзе 2022 года, калі яму выдалі дазвол на жыхарства, не было звестак пра тое, што ён можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы. 

Чытайце таксама:

«Палітыкам трэба праяўляць адказнасць, а беларусы павінны інтэгравацца». Ціханоўская пракаментавала кейс Маціевіча

Сілавік, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях, аказаўся ў Еўропе. Ці маглі яго там затрымаць?

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы патлумачыў, якіх беларусаў лічыць пагрозай для краіны

«Калі даных не знайшлі, то, магчыма, іх наогул не было». Літоўскі міністр патлумачыў, як міліцыянт Маціевіч мог прайсці праз праверачнае сіта

«Калі такіх людзей будуць сотні і тысячы, мы сутыкнемся з сур'ёзнай пагрозай». Кейс былога міліцыянта Маціевіча ўзрушыў літоўскіх палітыкаў

Маёр міліцыі, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у 2020 годзе, больш за год жыў і працаваў у Літве. Яго выкрыла дыяспара

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Абазнаны/адказаць/
11.02.2024
Пытаннечка, Не, я спасылку даў для таго, каб Вы разумелі, што ўсё не так проста. У прававых краінах немагчыма так, як у Лукашэнкі - узяць некага ўхапіць, пасадзіць на суткі, штосьці прыдумаўшы, а там за гэты час нейкія матэрыялы сабраць. Тут трэба зразу каб усё было. І не за кожнае злачынства, зробленае ў адной краіне, могуць судзіць у іншай. У гэтым выпадку проста няма падстаў судзіць у Літве, няма на гэтага міліцыянта матэрыялу, каб ён пайшоў па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Гэта трэба ўжо зусім вельмі моцна заляпацца. Адзінае, што з ім можна зрабіць - толькі ўсяго пазбавіць і дэпартаваць. Проста мы прывыклі, што законаў няма, суды кішэнныя - то думаем, што і ўсюды так. Але не ўсюды. І варта гэта разумець і прымаць. 
2
Пытаннечка/адказаць/
11.02.2024
Абазнаны, на жаль, Вы ня вельмі разумееце сутнасць механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі і цяжкасці злачынства, пра якое вядзецца гаворка. У межах расследавання справы па злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі літоўцы проста абавязаныя былі дапрасіць дадзенага суб'екта як магчымага саўдзельніка ці прынамсі сведкі выканання злачынных загадаў, на падставе якіх гвалтавалі, збівалі і зневажалі ва ўсялякіх формах беларусаў.
І гэта справа такіх вось Жыхараў і Махалевічавых падаць факты, дакумэнтальныя пацьверджанні і юрыдычна слушна ўсё аформіць.
Мы не павінны разумець і прымаць імпатэнтную пазіцыю, якую яны займаюць і спрабуюць праз СМІ нам уцюхаць у вушы праз тое, што ня хочуць дзяўбсці літоўскія органы, каб гэты канкрэтны злачынец адказваў за свае дзеянні.
Суд зробіць сваю справу. Жыхар і Міхалевічаў павінны зрабіць сваю.

0
Border patrol/адказаць/
11.02.2024
Anatol Starkou, Што так гарыш, хутка цябе ўжо дэпартуюць у сасут?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930