Знайсці
04.02.2024 / 19:272РусŁacБел

Як дзяўчат-двайнят закінула ветэрынарамі на ферму

19-гадовыя Каця і Ліза працуюць ветэрынарнымі фельчарамі на ферме. Самі яны гарадскія, але пасля аграрнага каледжа лёс закінуў двайнят у вёску за 60 кіламетраў ад роднага Брэста.

Фота: «Звязда»

Пра дзяўчат піша «Звязда».

— У нас на ферме ўтрымліваецца 1600 галоў буйной рагатай жывёлы. І ўсе — цяляты, каровы, цялушкі — павінны быць здаровыя. Таму нашым клопатам з’яўляецца вакцынацыя, прафілактыка, лячэнне. Работы многа, — кажа Лізавета. — Работа вельмі нялёгкая, але мы спраўляемся, прызвычаіліся ўжо.

На працу ў філіял «Камароўка Агра» ААТ «Батчы» Брэсцкага раёна дзяўчаты прыйшлі ў маі мінулага года адразу пасля заканчэння аграрнага каледжа Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Каледж знаходзіцца ў вёсцы Лужасна пад Віцебскам. Двайняткі, брастаўчанкі, гарадскія дзяўчынкі, якія не асабліва ўяўлялі сабе сельскае жыццё, паступілі туды пасля дзевяці класаў.

Мама іх, вядома, адразу спужалася, калі сёстры аб’явілі аб сваім рашэнні ехаць на вучобу. Стала адгаворваць, яно і не дзіва: дзяўчынкам толькі па 15 гадоў было. Але ж потым рашылася адпусціць дачок, бо яны, па-першае, удзвюх, а па-другое, заўсёды былі адказныя, мэтанакіраваныя. Ну і вельмі любяць катоў, сабак, іншую жыўнасць. Лячылі дамашняга коціка, яшчэ калі малыя былі. Ужо потым, калі Кацярына і Лізавета будуць працаваць, а несвядомыя грамадзяне падкінуць на ферму двух кацянят, дзяўчаты адвязуць іх у Брэст, да бацькоў. 

І мама пагодзіцца да сваіх двух дамашніх катоў узяць яшчэ двух падкідышаў…

Фота: «Звязда»

— Зарплата ў нас добрая, — дзеляцца Ліза і Каця. — Гэта, несумненна, станоўчы бок работы. Мы адчуваем сябе незалежнымі ў матэрыяльным плане. Жыллём нас забяспечылі, на дваіх выдзелілі пакой у двухпакаёвай кватэры з добрым рамонтам, наборам мэблі, бытавой тэхнікі. Адным словам, усё неабходнае для жыцця маем. Гатуем сабе самі, яшчэ падчас вучобы навучыліся.

Далей у планах двайнят — атрыманне вышэйшай адукацыі. Абедзве паступілі на завочнае аддзяленне ветэрынарнай акадэміі. І літаральна праз тыдзень збіраюцца на сесію.

Чытайце таксама:

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

«Як выжыць цяпер пчаляру? На іншую працу ісці». Пчаляр з Магілёўшчыны расказаў, чаму раней любімая справа цяпер не дае прыбытку

«Варта паабдымацца з нашымі жывёламі — і настрой падымаецца». Гродзенская сям'я знайшла шчасце ў гадаванні жывёлы і вырабе сыроў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1
0
Сесія/адказаць/
04.02.2024
Дык а які заробак?
05.02.2024
Які там заробак, калі там не хочуць працаваць чыноўнікі са сваімі дзецьмі. Загналі гэтых дзяцей туды на падставе прыгоннага права. Гэта як і раней: працуеш цэлы дзень і не спраўляешся, а ўмоў для жыцця няма. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера