Знайсці
04.02.2024 / 20:2358РусŁacБел

Ціханоўскую маглі праслухоўваць польскія спецслужбы

Пракуратура ў Польшчы ініцыявала афіцыйнае расследаванне па факце сачэння за прадстаўнікамі польскай апазіцыі і лідарам беларускіх дэмсіл Святланай Ціханоўскай у мінулыя гады з боку польскіх спецслужбаў і членаў былой кіроўнай партыі PiS. Па версіі следства, праслухоўванне адбывалася ў варшаўскім гатэлі Marriott.

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Ціханоўскай

Па інфармацыі польскага выдання Gazeta Wyborcza, якую перадае Polsat News, польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) падчас кіравання ў Польшчы партыі PiS (Права і справядлівасць) магло «незаконна праслухоўваць» не толькі прадстаўнікоў тагачаснай польскай апазіцыіі — партыі «Грамадзянская платформа» Дональда Туска, — але і Святлану Ціханоўскую.

Паводле афіцыйнага следства, сачэнне спецслужбаў за прадстаўнікамі Дональда Туска адбывалася ў перыяд з 2019 па 2021 гады і таксама ўключала ў сябе таемнае праслухоўванне сустрэчы некаторых палітыкаў «Грамадзянскай платформы» са Святланай Ціханоўскай у варшаўскім гатэлі Marriott каля аэрапорта імя Шапэна.

«Георге Крыстэску, прэзідэнт гатэльнага холдынгу PHH, куды ўваходзіць і варшаўская сетка Marriott, загадзя папярэдзіў члена партыі PiS Іаахіма Брудзіньскага аб сустрэчы Святланы Ціханоўскай з некалькімі вядомымі прадстаўнікамі «Грамадзянскай платформы», у тым ліку і Томашам Семанякам, які цяпер з'яўляецца членам Рады міністраў Польшчы і каардынатарам спецслужбаў краіны.

У сваім папярэджанні Крыстэску адзначыў, што на сустрэчы будзе прысутнічаць «санітарны доктар» — нефармальны знак польскіх спецслужбаў, што будзе ўсталявана праслухоўванне, ці сярод супрацоўнікаў гатэля будуць агенты ABW», — піша Gazeta Wyborcza са спасылкай на расследаванне.

Факт правядзення расследавання пацвердзіў і сам міністр Семаняк, «які назваў усю сітуацыю шакуючай, асабліва калі ўлічыць уцягванне ў яе Святланы Ціханоўскай, якая і так нацярпелася ў сваёй краіне з-за таталітарных абмежаванняў».

Семаняк спадзяецца, што ўсе вінаватыя «панясуць суравае пакаранне».

Па версіі следства, да незаконнага сачэння могуць мець дачыненне не толькі Георге Крыстэску, Іаахім Брудзіньскі і некаторыя іншыя члены партыі PiS, але і былы міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі і яго намеснік Мацей Вонсік.

Апошні назваў інфармацыю пра сваё дачыненне да незаконнага сачэння фэйкам. Такое ж меркаванне выказаў і Іаахім Брудзіньскі, які цяпер з’яўляецца дэпутатам Еўрапарламента.

@nashaniva Ціханоўскую маглі праслухоўваць польскія спецслужбы #беларусь#тихановская#светланатихановская#ціханоўская#беларусь2024#новостибеларуси#беларусьновости#жывебеларусь#белорусы#нашаніва#беларусывпольше♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Чытайце таксама:

«Чый Крым?» Прэзідэнт Польшчы нечакана паслізнуўся на гэтым пытанні

Ціханоўскую паспрабавалі ўцягнуць ва ўнутрыпольскую палітыку. Ёй прыпісалі словы, якія яна не казала

Пра каго з беларускіх палітыкаў найбольш чытаюць у Вікіпедыі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
9
Сумна
3
Абуральна
26
0
Жвір/адказаць/
05.02.2024
Vochy, "І не шукайце там нейкіх патаемных сэнсаў у выказваннях вышэй"... У вашых выказваньнях вышэй увогуле няма ніякага сэнсу, і патаемнага ўпрыватнасьці. Ну, які можа быць сэнс у вашай нахабнай хлусьні ? Сапраўды, ня буду шукаць сэнс у вашых выказваньнях вышэй, шукаць там сэнс мо хіба псыхіятары возьмуцца, магчыма ім будзе цікава, але толькі дзеля дыягназу... :)))
06.02.2024
Жвір, вы так не нэрвуйцеся, я не прэтэндую на нейкія паўнамоцтвы, каб адабраць у Вас гранты, за якія Вы, магчыма, пераймацеся, калі адсутнасць легітымнасці ўсёй вашай хеўры стане прадметам не проста ветлівых словаў беларусаў, а і пэўных дзеянняў. А ашуканства з нібыта наяўнасцю нейкіх паўнамоцтваў - гэта крымінальнае злачынства ў Эўропе, як і падробка дакумэнтаў.
Сваё меркаванне, права на якое гарантавана Канстытуцыяй, я магу выказваць усім і паўсюль, як лічу патрэбным. А вось каб хтосьці мяне ці нават Вас прадстаўляў дзесьці без дакументальна пацьверджаных паўнамоцтваў - гэта можна вызначыць як фрод з усімі наступствамі. Таму паасцярожней з Вашымі заявамі наконт наяўнасці нейкіх паўнамоцтваў у Ціханоўскай.
Логіка сапраўды простая: прад'яўляюцца дакумэнты па паўнамоцтвам, згодна з праведзенай інаўгурацыяй - аб'яўляецца імпічмэнт у сувязі са стратай даверу насельніцтва з завядзеннем справы за злоўжыванне паўнамоцтвамі, растрату рэвалюцыйных грошай, дзяржаўную здраду - рэвалюцыя ў Беларусі даводзіцца да лагічнага завяршэння без спойлераў-самазванцаў-ашуканцаў, калі гэта вырашыць народ разам з сапраўднымі лідарамі.
Паважай дэмакратыю: будуць дакумэнты з пацьвярджэннем паўнамоцтваў, згодна з праведзенай інаўгурацыяй? Будуць спасылкі на дакумэнты прызнання "цывілізаванамі краінамі" Ціханоўскай у якасці некага? Ці языком толькі малоць здольныя?
06.02.2024
Жвір, няхай гэта будуць безадказныя фантазіі, як і вашыя домыслы пра паўнамоцтвы ў Напалеона з Навінак. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера