Знайсці
04.02.2024 / 17:3510РусŁacБел

У Германіі абмяркоўваюць НАТА без ЗША ў выпадку, калі пераабярэцца Трамп

Цяпер у Германіі ідуць дыскусіі пра тое, што адбудзецца з НАТА, калі былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп будзе абраны. Раней ён казаў, што Амерыка занадта шмат сродкаў укладае ў альянс і гразіў вывесці краіну з яго, піша The New York Times.

Фота: Getty Images

Нямецкія чыноўнікі неафіцыйна абмяркоўвалі, ці зможа НАТА выжыць без ЗША ў сітуацыі, калі Злучаныя Штаты граюць лідзіруючую ролю ў альянсе.

Цяпер Германія займае другое месца па дапамозе Украіне. Яна пагадзілася падвоіць свой унёсак у гэтым годзе, прыкладна да 8,5 мільярда даляраў.

Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус пачаў папярэджваць немцаў, што яны павінны рыхтавацца да дзесяцігоддзяў канфрантацыі з Расіяй — і што яны павінны хутка перабудаваць узброеныя сілы краіны на выпадак, калі Уладзімір Пуцін не плануе спыняцца на мяжы з Украінай.

Чытайце таксама:

Спявачка Тэйлар Свіфт ставіць пад пагрозу перамогу Трампа

Амерыканец, што збег у Беларусь і збіраецца адкрыць тут рэстаран, спадзяецца на памілаванне Трампа

Трамп нанёс вырашальны ўдар у Нью-Гэмпшыры. Але Нікі Хэйлі абяцае не здавацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
0
2
Васіль/адказаць/
04.02.2024
А як вы хацелі? Вы хацелі, каб гэты Венгрыя вырашала, ці прымаць Швецыю з Фінляндыяй ў НАТА? Ну так няхай Венгрыя вас і бароніць. У бягучым выглядзе НАТА - гэта анекдот.  
No Actions, Talks Only.
4
Васіль/адказаць/
04.02.2024
Так, хто ж вам пра гэта напіша? Гэта "газэта" фінансуецца зусім не чытачамі.
0
Васіль /адказаць/
05.02.2024
Оранжевый джизус ничего не сможет, вы, спадар, фэйкі нам тут пішаце. Трамп, якраз, зняў забарону на пастаўкі летальнай зброі на Украіну. Бо Абама дасылаў толькі тушонку и коўдры. А Трамп, пагаварыўшы з Зяленскім па тэлефоне, дазволіў пастаўкі зброі, у тым ліку джавелінаў. Тых самых, дзякуючы якім украінцы змаглі утрымаць Кіеў. Усё астатняе вашае трызненне нават каментаваць не хачу. Асабліва пра Паўночны паток (санкцыі з якога Байдэн зняў у свой першы працоўны дзень). А як там лэнд-ліз? Яго таксама Трамп блакуе?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера