Знайсці
04.02.2024 / 11:383РусŁacБел

Унікальны выпадак: галкіпер зборнай Паўднёвай Афрыкі адбіў у чвэрцьфінале чатыры пенальці з пяці!

Трылер у плэй-оф Кубку Афрыкі па футболе дастойны Хічкока і Лінча.

Скрыншот відэа

Учора на Кубку Афрыкі па футболе, што праходзіць у Кот-д'Івуары, вызначыліся паўфіналісты.

Да зборных Нігерыі, Кот д'Івуара і ДР Конга дадалася зборная Паўднёвай Афрыкі, якая апошні раз гуляла ў паўфінале гэтага турніру ў 2000 годзе.

Асноўны і дадатковы час скончыўся 0:0, а ў серыі пенальці 31-гадовы галкіпер ПАР Ронвэн Уільямс з мясцовага клуба «Мамелоды Сандаўнс» адбіў чатыры пенальці з пяці.

Зборная ПАР не забіла ў сваю чаргу два 11-метровыя — 1:2.

Паглядзіце гэта відэа і радасць «Бафаны Бафаны» пасля феерычнай перамогі.

Такім чынам у паўфіналах у сераду згуляюць: Нігерыя — Паўднёвая Афрыка, Кот д'Івуар — ДР Конга.

Паралельна праходзіць таксама Кубак Азіі па футболе.

Там паўфіналісты наступныя: Іарданія — Паўднёвая Карэя, Катар — Іран.

Чытайце таксама:

Унікальная зборная разрывае Кубак Афрыкі па футболе. За яе гуляюць нават ірландцы і нідэрландцы

Целаахоўнік Месі стаў удзельнікам незвычайнага інцыдэнту, баронячы Ліянэля ў Ганконгу

На футбольным матчы ў Мексіцы застрэлілі былога абаронцу зборнай Балівіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
0
Жвір/адказаць/
04.02.2024
Калі добра памятаю, наш Гутар таксама ў пеналях добра адзначыўся, у еўракубкавым матчы. Нагадайце, колькі ён тады адбіў ?
04.02.2024
Цікава было б пачытаць, як зноў зліўся Тайсан Ф'юры.
0
Бумба Юмба/адказаць/
04.02.2024
Не знайшоў у тэксце, з кім гуляла ПАР?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера