Знайсці
03.02.2024 / 08:42РусŁacБел

Мінчанка, ашуканая махляром, адмовілася вызваляць прададзеную кватэру і пайшла ў суд. Што з гэтага выйшла?

Часта з'яўляюцца навіны, што людзі застаюцца без кватэр. А што адбываецца пасля таго, як ахвяра даведаецца, што пералічыла грошы ашуканцу?

Пра гэта на прыкладзе гісторыі з мінчанкай, якую падманулі ашуканцы, Мінск-Навінам расказалі ў пракуратуры Мінска.

Так, 71-гадовай мінчанцы патэлефанаваў незнаёмец, прадставіўся праваахоўнікам і паведаміў, што яе кватэра нібыта выстаўлена на продаж зламыснікамі. У ходзе шматлікіх тэлефонных размоў ён пераканаў пажылую жанчыну звярнуцца ў агенцтва нерухомасці, каб прадаць кватэру.

— Угода па адчужэнні кватэры, згодна з умовамі якой мінчанка абавязалася вызваліць яе на працягу сямі дзён з моманту падпісання дамовы куплі-продажу, адбылася. Атрыманыя грошы пенсіянерка паклала на рахунак у банку, з якога яны ў хуткім часе былі выкрадзеныя, − распавяла пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закона судовых пастаноў па грамадзянскіх справах пракуратуры Мінска Лілія Корань. — У наступным новы ўласнік кватэры звярнуўся ў суд з патрабаваннем аб высяленні грамадзянкі, бо тая свой абавязак па вызваленні жылля не выканала.

У сустрэчным пазове пенсіянерка аспрэчвала заключаную дамову куплі-продажу, спасылаючыся на здзяйсненне здзелкі пад уплывам падману.

Разам з тым, прыняўшы пад увагу, што яна мела намер прадаць кватэру, атрымала ад сумленнага пакупніка грошы і распарадзілася імі на сваё меркаванне, з улікам таго, што пры рэгістрацыі дамовы куплі-продажу ёй тлумачылі прававыя наступствы ўгоды, суд у прызнанні ўгоды несапраўднай адмовіў і выселіў мінчанку з кватэры.

Характэрна, што пацярпелая мела зносіны з аферыстам выключна па тэлефоне. Ён настолькі ўвайшоў да яе ў давер, што кантраляваў усе яе дзеянні па продажы нерухомасці. Пасля таго як ілжэсупрацоўніку ўдалося атрымаць доступ да грашовых сродкаў, ён перастаў выходзіць на сувязь.

— Цяпер у дачыненні да неўстаноўленай асобы распачатая крымінальная справа, аднак гэта не дапаможа пацярпелай вярнуць згубленую кватэру, − адзначыла суразмоўца. — Варта памятаць: сапраўдныя праваахоўнікі ніколі не стануць праводзіць расследаванні, арганізоўваць якія-небудзь аперацыі або інструктаваць па тэлефоне − такім спосабам дзейнічаюць толькі ашуканцы. Больш за тое, ні ў якім разе па просьбах незнаёмцаў не ўстанаўлівайце на свае мабільныя тэлефоны якія-небудзь дадаткі — дзякуючы ім кіберзлачынцы могуць атрымаць доступ да вашых зберажэнняў.

Чытайце таксама:

Махляры прыдумалі яшчэ адзін спосаб падману. Ён звязаны з сім-картамі

Мінчук цягам пяці месяцаў двойчы ўмудрыўся аддаць грошы махлярам

У Мінску накрылі офіс псеўдаброкераў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
16
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930