Знайсці
03.02.2024 / 07:597РусŁacБел

Журналісты даведаліся, хто пераканаў Орбана дапамагчы Украіне

Спатрэбілася шматмесячнае абаянне з боку прэм'ер-міністра Італіі Джорджы Мелоні і гасціннасць Эманюэля Макрона, каб прымусіць прэм'ер-міністра Венгрыі пагадзіцца падтрымаць адпраўку дапамогі Украіне на 50 мільярдаў еўра.

Джорджа Мелоні, прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі і Віктар Орбан. Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP

Мелоні вяла размовы з Орбанам дзякуючы іх даўнім адносінам, сказалі два дыпламаты з краін, якія не падзяляюць яе правых палітычных поглядаў. «Яна некалькі разоў спрабавала стаць сувязным звяном, і складваецца ўражанне, што гэтым разам гэта спрацавала», — сказаў Politico адзін з дыпламатаў.

Макрон у студзені запрасіў Орбана на абед у Елісейскі палац, падчас якога заклікаў падзяліцца меркаваннем, як лепш інтэграваць усходнія краіны Еўропы. Прэзідэнт Францыі адыграў ключавую ролю ў перамовах, падкрэслілі крыніцы выдання з розных краін.

«Ён ніколі не хацеў антаганізаваць Орбана, а хутчэй прыцягнуць яго на свой бок. Гэта падыход, які акупляецца сёння», — сказаў суразмоўца, блізкі да прэзідэнта.

Орбан, нарэшце, здаўся за сняданкам з кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам, Эманюэлем Макронам і Джорджай Мелоні.

Пастанова, прынятая на саміце ў Брусэлі ў чацвер, была ключавой для лідараў ЕС, якія хацелі прадэманстраваць падтрымку Украіне, адначасова паказаўшы, што яны здольныя стрымаць вета Венгрыі. Орбан неаднаразова пагражаў прымяніць тактычнае вета па шырокім коле еўрапейскіх пытанняў, каб узяць грошы ў ЕС.

Выступаючы на сустрэчы ў чацвер, лідары падкрэслілі, што, хоць угода без удзелу Венгрыі магчымая, для Расіі гэта будзе сігналам пра адсутнасць еўрапейскага адзінства.

Чытайце таксама:

Пакет на 50 мільярдаў еўра дапамогі Украіне ўзгоднены ўсімі 27 членамі ЕС

У выпадку далучэння Украіны да Еўрасаюза, да ЕС далучыцца і Беларусь, там будзе рэвалюцыя — Віктар Орбан

«У Орбана пісталет, а ў нас базука». Еўрасаюз прыгразіў разваліць эканоміку Венгрыі, калі тая зноў заблакуе дапамогу для Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
3
нявеста Азаронка/адказаць/
03.02.2024
насамрэч гэта ўсё Сьвета
3
бо н дар ева/адказаць/
03.02.2024
вот нельзя меня пускать на такие... гхм... как сказать? сьвидания
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
04.02.2024
может он еще и на колени встал?
аххаха
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930