Знайсці
03.02.2024 / 10:4717РусŁacБел

Траіх ізраільцян ужо некалькі дзён трымаюць у ізалятары мінскага аэрапорта. Што адбываецца?

Ізраільскія тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, на якім грамадзянін Ізраіля расказвае пра тое, як яго разам з сябрамі пасля прылёту затрымалі ў мінскім аэрапорце і актыўна вывучалі змесціва тэлефонаў. Са словаў мужчыны, сілавікам не спадабаліся знойдзеныя фоты салдат ЦАХАЛ (Арміі абароны Ізраіля).

Кадры з відэа, на якім ізраільцянін распавядае пра затрыманне ў мінскім аэрапорце пасля прылёту ў Беларусь. Само відэа запісана ў ізалятары аэрапорта. Крыніца: тэлеграм-канал «Израильские Трудовыебудни»

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Израильские Трудовые будни», пазаўчора ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пасля прылёту затрымалі трох грамадзян Ізраіля і змясцілі ў ізалятар аэрапорта.

Дакладная прычына затрымання невядомая, аднак са слоў аднаго з ізраільцян, які запісаў відэа з ізалятара, беларускія сілавікі зацікавіліся фатаграфіямі салдат ізраільскай арміі, знойдзенымі ў тэлефонах мужчын.

«Я разам з яшчэ двума сябрамі прыляцелі ўчора ноччу ў Мінск і на пашпартным кантролі нас адвялі ў бок для допыту і ператрусу. У нас забралі тэлефоны і актыўна іх правяралі, пакуль не знайшлі фатаграфіі ізраільскіх салдат, нават не нашы, бо мы не служылі.

Адзін афіцэр спытаў, хто гэтыя салдаты, і мы адказалі, што частка з іх — нашы сябры, а астатніх не ведаем. У выніку афіцэр вырашыў, што мы злачынцы, і адправіў нас у ізалятар», — распавядае ізраільцянін Ліор Юнан на відэа, якое было апублікавана 2 лютага.

Мужчына на момант запісу відэа адзначыў, што ў яго з сябрамі канфіскавалі багаж і што яны знаходзяцца ў ізалятары ўжо два дні ў адной і той жа вопратцы і амаль без вады і ежы.

Пры гэтым ізраільцянін дадаў, што прадстаўніца пасольства Ізраіля ў Беларусі змагла прынесці крыху вады і ежы, аднак яна «баялася казаць шмат».

«Мы дагэтуль не ведаем, што рабіць. Прадстаўніца пасольства заявіла, што сама баіцца казаць занадта шмат.

Па выніку нам сказалі чакаць супрацоўніка авіякампаніі Flydubai, праз якую мы і прыляцелі ў Беларусь», — расказаў Ліор Юнан.

Адзначым, што пасольства Ізраіля ў Беларусі пакуль не каментавала сітуацыю публічна. Маўчыць і беларускае МЗС.

Чытайце таксама:

Ізраільскія СМІ звярнулі ўвагу на «Жоўтыя злівы»

«Маскі знятыя». У Ізраілі адрэагавалі на калонку ў «Мінскай праўдзе»

Беларуская прапаганда ўкінула ідэю, што ізраільцянаў хочуць перасяліць ва Украіну

МЗС РФ здзекліва пажартавала, што Ізраіль не можа вярнуць закладнікаў з сектара Газа — у адрозненне ад музыкаў «Бі-2»

«Нам удалося вырваць хлопцаў з пашчы гэтага кракадзіла літаральна ў апошні момант». Падрабязнасці, як вызвалялі «Бі-2»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
26
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
43
0
Юстас агент Алекса/адказаць/
03.02.2024
З українцями Ізраїль теж не церемониться.Просто ми всі для них гої-тобто,людиноподібна худоба (живьола).
1
Турысты/адказаць/
03.02.2024
Тым хто піша, маўляў, а беларусаў разварачывалі ў Бэн-Гурыёне

Разварачываюць тых, хто едзе "на Мёртвае мора на 3 дні", а валізаў бярэ як на два месяцы. Едуць людзі працаваць нелегальна, што тут незразумелага?
1
бабруйчанін/адказаць/
03.02.2024
Турысты, Слухай у Мінску ..ці Кіеве Пасольства выдае візу ад імя Ізраіля І там німа позначкі У Бен Гуріене нейкая ні зразумелая цетка з Туніса па тваім куфрам чамаданам абліччю вырашае ад свайго настроя " на вока" на тры дні ты ці на 30. Дарєчы пасля 7 кастрычніка працоуныя гастарбайтэры з Таіланда ЗапБерага зніклі і узніклі вялікія праблемы на будауніцтве у сельскай гаспадарке Той жа Слепакоу Галкін Макарєвіч палуніцы збіраць ?? Ці цєглу класць??? ))) Вялікія праблемы )) у Ізраіле
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930