Знайсці
03.02.2024 / 12:358РусŁacБел

Спявачка Тэйлар Свіфт ставіць пад пагрозу перамогу Трампа

Прыхільнікі Дональда Трампа ўсур'ёз асцерагаюцца ўплыву на выбаршчыкаў зоркі поп-музыкі Тэйлар Свіфт. Яны падазраюць змову.

Тэйлар Свіфт на сусветнай прэм'еры фільма Taylor Swift: The Eras Tour. Фота: Chris Pizzello / AP

Як піша Le Monde, 34-гадовая спявачка Тэйлар Свіфт, якую часопіс Time абвясціў чалавекам года, доўгі час заставалася ў баку ад палітычнай сцэны. Гэта тлумачылася бояззю згубіць сваю аўдыторыю. Але пачынаючы з 2018 года Свіфт пачала выступаць у абарону сэксуальных і расавых меншасцяў.

У 2020 годзе спявачка ўпершыню адкрыта заявіла, за каго будзе галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах. І гэта быў супернік Дональда Трампа Джо Байдэн, які ў выніку перамог. Наколькі ў гэтым была заслуга Свіфт, цяжка меркаваць. Але новая выбарчая кампанія, якая ў гэты час актыўна ідзе ў ЗША, супала з пікам папулярнасці і ўплывовасці спявачкі.

У сакавіку 2023 года Свіфт адправілася ў The Eras Tour, які ўзарваў платформу анлайн-продажу білетаў Ticketmaster адразу пасля запуску. Фільм-канцэрт, які выйшаў у кінатэатрах ЗША 13 кастрычніка 2023 года, стаў самым касавым канцэртным фільмам у гісторыі і атрымаў намінацыю на «Залаты глобус». Свіфт забрала дзевяць статуэтак MTV Video Music Awards 2023 і пабіла рэкорд, атрымаўшы ўзнагароду за лепшае відэа года чатыры разы.

Аб палітычнай уплывовасці спявачкі гавораць факты. 19 верасня 2023 года Тэйлары Свіфт заклікала сваіх маладых фанатаў у інстаграме, дзе яна мае 280 мільёнаў падпісчыкаў, зарэгістравацца ў якасці выбаршчыкаў. У той жа дзень гэта зрабілі 35 252 чалавек.

Побач з гэтым вялікую цікаўнасць выклікае асабістае жыццё спявачкі. Усе таблоіды распавядаюць аб яе адносінах з зоркай каманды па амерыканским футболе «Канзас-Сіці Чыфс» Трэвісам Кэлсі. Аднак шмат хто выказвае падазрэнне, што ў пары фіктыўны раман. Гэтыя размовы дапаўняюць выказванні аб імкненні спявачкі паўплываць на вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

У лістападзе тэлеканал NBC News выявіў, што рэйтынг падтрымкі спявачкі сярод зарэгістраваных выбаршчыкаў не толькі вышэйшы, чым у яе калегі па цэху Беёнсе, але і чым ва ўсіх патэнцыйных кандыдатаў на выбарах 2024 года: дзейнага прэзідэнта Джо Байдэна, віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс, новага спікера Палаты прадстаўнікоў Майка Джонсана, былога прэзідэнта Дональда Трампа, губернатара Фларыды Рона Дэсанціса і былой прадстаўніцы ЗША ў ААН Нікі Хэйлі.

Такі рэйтынг не мог не выклікаць панікі ў прыхільнікаў Трампа. «Тое, што адбываецца з Тэйлар Свіфт, ненатуральна», — заўважыў на X у пачатку снежня ветэран-дарадца Дональда Трампа Стывен Мілер. На канале Fox News 9 студзеня можна было бачыць застаўку «Ці зʼяўляецца Тэйлар Свіфт агентам Пентагона?», а вядучы Джэсі Уотэрс задаваўся пытаннем, хто загадаў спявачцы клікаць маладых людзей на выбары.

Аналітыкі адзначаюць вялікі ўплыў спявачкі на маладую аўдыторыю, якая можа аказаць вырашальнае ўздзеянне не толькі на вынікі прэзідэнцкіх выбараў у лістападзе гэтага года, але і на выбары ў Палату прадстаўнікоў і Сенат.

У 2020 годзе ў галасаванні прынялі ўдзел каля 48% маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў у параўнанні з 40% у 2016 годзе. Шырокая мабілізацыя гэтага сегмента насельніцтва мае вырашальнае значэнне для Джо Байдэна, рэйтынг якога рэзка знізіўся пасля таго як яго адміністрацыя цвёрда падтрымала Ізраіль у ваенным канфлікце ў сектары Газа.

У такой сітуацыі Джо Байдэн мае намер вынесці ў цэнтр сваёй кампаніі дзве асноўныя тэмы: прэзідэнцтва Трампа ставіць пад пагрозу амерыканскую дэмакратыю і права на аборт. Але яму патрэбны ўплывовыя асобы, якія знаходзяцца па-за межамі класічнай палітыкі, каб кампенсаваць уласныя слабыя месцы, пачынаючы з паважнага ўзросту.

З такога пункту гледжання, як піша New York Times, падтрымка Тэйлар Свіфт будзе «самай смелай марай». Па інфармацыі выдання, атачэнне кандыдата нават прапанавала ідэю аб зʼяўленні Джо Байдэна на сцэне падчас этапу The Eras Tour.

Чытайце яшчэ:

Time назваў чалавека года. Выбар досыць нечаканы (або чаканы)

Тэйлар Свіфт стала мільярдэркай

Фанаты Тэйлар Свіфт вырашылі адпомсціць гульцу «Барселоны». І ў іх няблага атрымалася

Бельгійскі ўніверсітэт запускае курс аналізу тэкстаў Тэйлар Свіфт

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
7
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
5
03.02.2024
Это уже не Тейлор Свифт. На настоящую Тейлор Свифт напали посланные мировым правительством педофилов рептилоиды. Затем один из них натянул на себя её тело - примерно как Жук натянул на себя тело фермера в фильме "Люди в черном"
4
Из США/адказаць/
03.02.2024
Папраўка, прекрасная иллюстрация Американской демократии - всюду ложь, обман, манипуляции. И вот к этому стремятся некоторые наши доморощенные.
2
У Тэйлар Свіфт что-то под платьем торчит/адказаць/
03.02.2024

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930