Знайсці
22.11.2023 / 14:59РусŁacБел

У Магілёве за відэа ў тыктоку аўтамеханіка асудзілі да двух гадоў калоніі

Суд Ленінскага раёна Магілёва 1 лістапада асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі 48-гадовага аўтамеханіка Дзмітрыя Пашына, піша Mayday team. 

Суддзя Наталля Панасенка прызнала яго вінаватым у «абразе Аляксандра Лукашэнкі» паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Прычынай пераследу стаў відэаролік у тыктоку ў сакавіку 2023 года ў падтрымку Украіны, у якім у рэзкай форме таксама быў раскрытыкаваны Лукашэнка. 

Як адзначаюць магілёўскія праваабаронцы, на гэты момант відэаролік недаступны. Дзмітрыя Паршына затрымалі ў жніўні 2023 года. Пра мужчыну вядома, што ён знаходзіцца ў разводзе і працуе аўтамеханікам.

Чытайце таксама:

Экс-палітзняволеную з Паставаў арыштавалі на сем сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Затрымалі дзяўчыну з Магілёва. Кажуць: за ўдзел у мітынгах за мяжою

У Беларусі — 13 новых палітвязняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930